У нашых сілах не дапусціць трагедыі

У нашых сілах не дапусціць трагедыі

Па ўсёй краіне па 7 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць акцыю “Цвярозасць — норма на дарогах”.
Нельга заставацца ўбаку, калі хтосьці стаў сведкам, як нецвярозы чалавек садзіцца за руль аўтамабіля ці ў такім стане знаходзіцца на дарозе, пра гэта неабходна паведамляць у міліцыю. Згодна з ч. 1 арт. 18.16 КоАП Рэспублікі Беларусь кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення ці ў стане, што выклікана ўжываннем наркатычных сродкаў, караецца штрафам у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады.
Безумоўна, спыняць ад супрацьпраўных дзеянняў павінны не штрафы, а пачуццё ўласнай бяспекі і адказнасці. П’яны кіроўца і нецвярозы пешаход не кантралююць свае дзеянні, не могуць адэкватна ацэньваць абстаноўку на дарозе. Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, заўсёды памятайце, што ваша бяспека залежыць ад вас і ў кожнага ёсць родныя і блізкія, што непакояцца пра вас і чакаюць жывымі і здаровымі дома.
Ганна МАЦКЕВІЧ, спецыяліст ГАіП ДАІ УУС

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top