Час святкаваць, а не сумаваць!

Час святкаваць, а не сумаваць!

Цікавы навагодні ра-нішнік падрыхтавалі для сваіх навучэнцаў педагогі Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. У “Казцы пра Караля, які сумуе”, якіх толькі персанажаў не было! Шапакляк і Лесавушка, дзве Бабы Ягі і двое з куфэрка, Снежная Каралева і ўсім не задаволены Кароль, ну, і вядома ж, Дзядуля Мароз і яго ўнучка Снягурачка. Разам з выхаванцамі школы мастацтваў казачныя героі, ролі якіх таленавіта выканалі педагогі ўста-новы, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў гульнях, спявалі і танцавалі.
А напрыканцы сфата-графаваліся ўсе разам, каб здымак да наступнага Новага года нагадваў пра вясёлае і цікавае свята, якое пакінула незабыўныя ўражанні.
Алёна НІКАНЧУК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top