У садзе з’явілася… ялінка

У садзе з’явілася… ялінка

Член Савета Рэспублікі, старшыня райсавета дэпутатаў, кіраўнік раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Анатоль Шалтанюк прывёз вялікую навагоднюю ялінку ў Крыўлянскі дзіцячы сад. Маленькія і выхавальнікі вадзілі карагоды і разказвалі вершы Дзядулю Марозу пад чароўнай лясной прыгажуняй. Салодкія падарункі і цёплыя віншаванні падчас акцыі прагучалі ад Анатоля Вітальевіча і ў адрас дзвюх шматдзетных сем’яў.
У Святланы і Мікалая Яскічаў падрастаюць Ілья, Сафія і Дар’я. Дзяўчынкі займаюцца ў “Дараносіцы” пад кіраўніцтвам Таццяны Грыцук. Хоць яны і дашкольніцы, неаднаразова выступалі на раённай і нават абласной сцэнах, артысткі растуць! У сям’і Алены і Сяргея Каўрыгіных таксама выхоўваюцца трое дзетак: Мікітка, Ганначка і Варвара. Дзеці чакалі прыходу гасцей і вельмі ўзрадаваліся салодкім падарункам.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top