Дабром трэба дзяліцца

Дабром трэба дзяліцца

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартавала ў краіне 9 снежня 2019-га і працягнецца да 10 студзеня. Яна праводзіцца для таго, каб аказаць дапамогу, атуліць цяплом, увагай і клопатам дзетак са шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, тых, хто ў выніку жыццёвых абставінаў мае ў гэтым найбольшую патрэбу.
Галоўная падзея акцыі — навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў сталіцы з удзелам Прэзідэнта краіны. На ім пабывалі і жабінкаўскія школьнікі: вучаніца шостага класа другой гарадской школы Лізавета Галавейка і сямікласнікі сярэдняй школы № 3
Міхаіл Іоська і Данііл Данілюк.
Трэба адзначыць, што Ліза — пераможца розных спартыўных спаборніцтваў, акцый і алімпіяд: першынства Брэсцкай вобласці па спартыўным скалалазанні сярод навучэнцаў; рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў “Шкаліяда”; раённай алімпіяды па англійскай мове; акцыі “Збяры макулатуру — выратуй дрэва”.
У скарбонцы Мішы Іоські таксама шматлікія перамогі: у рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”; у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”; у абласным адкрытым конкурсе фальклорнага мастацтва “Радавод”.
На рахунку Даніка Данілюка перамога ў міжнародным конкурсе па інфарматыцы і вылічальнай логіцы “Бабёр-2018”, неаднаразова ён быў лепшым на раённых алімпіядах па матэматыцы. Некалькі разоў станавіўся прызёрам раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Я — даследчык” і заняў другое месца на яе абласным этапе. Данік пастаянны ўдзельнік міжнародных спаборніцтваў па спідкубінгу. Юнак падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання сталіцы і навагодняга свята, што ладзілася на галоўнай ёлцы краіны.
— І пераднавагодняя сталіца, і само свята ў Палацы Рэспублікі пакінулі незабыўныя ўражанні, — расказаў Данііл. — Па-першае, я ўбачыў кіраўніка дзяржавы, пагадзіцеся, не кожнаму выпадае такая магчымасць, а мне вось пашанцавала. Запомнілася выступленне Аляксандра Рыгоравіча, у якім ён выказаў упэўненасць, што юныя беларусы стануць у будучым харошымі людзьмі — сумленнымі, добрымі і працалюбівымі — і зробяць для сваёй краіны нешта вельмі важнае і карыснае. Прэзідэнт адзначыў, што ён ганарыцца нашымі поспехамі і верыць: іх стане яшчэ больш, калі адчыніцца Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк для адораных юных беларусаў.
Усіх нас захапіла святочная казка пад назвай “Чароўная прафесія”. Гэта гісторыя, у якой добры сюжэт, нечаканыя павароты падзей, цудоўная музыка і неверагодныя дэкарацыі. Мы ўбачылі, як у Дзеда Мароза атрымліваецца адначасова павіншаваць з Новым годам лю-дзей на ўсіх кантынентах.
А яшчэ нечакана было атрымаць шмат падарункаў: і цукеркі, і мяккую цацку-мышку, і шкляныя ёлачныя ўпрыгажэнні ў выгля-дзе звяркоў, якія змяшчаліся ў драўлянай каробачцы з датай. Вырашыў: гэтыя цацкі стануць сямейнай рэліквіяй і будуць перадавацца з пакалення ў пакаленне. А пра такую важную падзею ў жыцці — мой удзел у галоўнай ёлцы краіны — я раскажу некалі і сваім дзецям.

У ззянні навагодніх агеньчыкаў

27 снежня 15 жабінкаўскіх школьнікаў — пераможцы раённых і абласных алімпіяд, розных конкурсаў, выдатнікі вучобы і актывісты — пабывалі на абласной ёлцы з удзелам губернатара Анатоля Ліса. Яны ўбачылі навагоднюю казку на сцэне канцэрт-най залы Цэнтра маладзёжнай творчасці і атрымалі салодкія падарункі.
У гэты ж дзень у гарадскім Доме культуры ў Жабінцы прайшло раённае навагодняе свята, у якім прынялі ўдзел 60 дзетак з няпоўных, шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, выдатнікі вучобы (з іх 34 дзіцяці-сіраты, што выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях). Павіншаваць юных жабінкаўцаў з самымі чароўнымі зімовымі святамі прыйшлі шаноўныя госці: кіраўнік раёна Віталь Кулак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэс-публікі Беларусь Жанна Стаціўка, намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Бурко. У адрас падрастаючага пакалення прагучала шмат добрых і цёплых слоў з пажаданнямі здзяйснення ўсіх мар, і кожны юны жабінкавец атрымаў падарунак. Дзеці добра правялі час пад прыгажуняй-ёлачкай у карагодзе з казачнымі героямі, а потым дружна адправіліся ў глядзельную залу, каб пабачыць неверагодныя прыгоды Дзядулі Мароза, прычынай якіх сталі ўнучка Бабы Ягі і Салавей-разбойнік.

У карагодзе з Дзедам Марозам

Па ініцыятыве нашага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напя-рэдадні Новага года была арганізавана яшчэ адна святочная сустрэча ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
У гарадскім Доме культуры сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі разам са сваімі бацькамі. Усяго на Жабінкаўшчыне 99 дзяцей-інвалідаў (хто не змог прысутнічаць на свяце, атрымаў падарунак дома). Спонсарам стаў старшыня Савета дырэктараў ТАА “Будэкспарт” Валерый Сахашчык, які прыехаў на ўрачыстасць. Сярод ганаровых гасцей былі таксама прадстаўнік Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Пухальскі, кіраўнік Жабінкаўскага раёна Віталь Кулак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк. Яны павіншавалі дзяцей з надыходзячымі святамі. Дзяўчынкі і хлопчыкі з нецярпеннем чакалі яшчэ аднаго важнага госця — Дзеда Мароза, які запрасіў іх у вялікі карагод, уручыў падарункі. На гэтым свята не скончылася: тэатральная студыя “Экспромт” разам з кіраўніком Янай Макасюк падрыхтавала цікавую казку, якая яшчэ раз нагадала, што дабро заўсёды перамагае. Яго трэба здзяйсняць, ім неабходна дзяліцца, асабліва напярэдадні любімых зімовых святаў.
Разам з прадстаўніком тэрытарыяльнага цэнтра госці наведалі Дзіяну Чарняўскую з Жабінкі і Ілью Орта з Рагозна. Яны ўручылі дзецям падарункі, павіншавалі іх сем’і і пажадалі здароўя, дабра, ладу, веры, надзеі і любові ў новым 2020 годзе.
Алёна і Дар’я НІКАНЧУКІ
Фота Святланы КІСЛАЙ і Дар’і НІКАНЧУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top