Навагодні падарунак — абноўлены магазін

Навагодні падарунак — абноўлены магазін

Сапраўдны падарунак пад Новы год атрымалі жыхары вёскі Падлессе: нарэшце адчыніўся пасля рамонту мясцовы магазін.
— Гэтай падзеі мы чакалі даўно, — казалі мясцовыя жыхаркі Алена Карпаміз і Ніна Філімонава. — Сачылі, як на вачах харашэе будынак, як убіраюцца ў сакавіты салатавы колер сцены, і пыталіся ў прадаўцоў, чым парадуюць пакупнікоў прылаўкі. Спадзяемся, што кошты тут будуць таннейшыя, чым у павільёне прыватніка. Магазін, дарэчы, на час рэканструкцыі не зачыняўся, гандаль ішоў з супрацьлеглага боку. А цяпер, нарэшце, наведвальнікі будуць самі выбіраць неабходны тавар у гандлёвай зале.
Мяркуючы па водгуках іншых вяскоўцаў (а на адкрыццё — пераразанне стужкі — сабралася ажно некалькі дзясяткаў чалавек), абнаўленне крамы ўсім прыйшлося даспадобы. Першых пакупнікоў, дарэчы, частавалі шампанскім.
Як падкрэсліў дырэктар Брэсцкай міжраённай гандлёвай базы Сяргей Пашкевіч, рамонт у магазіне пачалі летась. Поўнасцю замянілі дах, уцяплілі і пафарбавалі сцены, у паўтара раза пашырылі гандлёвую плошчу і разнастаілі асартымент тавараў. Мяркуецца, што сродкі, затрачаныя на мадэрнізацыю, акупяцца за 4-5 гадоў.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара
На здымку: адкрыццё магазіна ў вёсцы Падлессе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top