Высокая нота гімна

Высокая нота гімна

У другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сімвалаў, якія ўвасабляюць яе суверэнітэт. Традыцыйна з гэтай нагоды на гарадской плошчы праходзіць урачыстае мерапрыемства. Сёлета сабраліся тут прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, ветэраны, школьнікі.
Мітынг адкрыла намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк. Старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк, які ўзяў слова, напомніў, што гэтае дзяржаўнае свята ўстаноўлена згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе. У нас дастойныя дзяржаўныя сімвалы, якія адпавядаюць як традыцыям народа, так і міжнародным геральдычным характарыстыкам і нормам. У 2002 годзе ў беларусаў з’явіўся і свой Дзяржаўны гімн, словы, якога выклікаюць нацыянальны гонар і заклікаюць да новых здзяйсненняў і працоўных перамог.
С.В.Мартысюк павіншаваў жыхароў раёна са святам, пажадаў здароўя, міру, шчасця і дабрабыту. Узняць Дзяржаўны сцяг Беларусі было дадзена права Н.М.Спіцынай, галоўнай медыцынскай сястры УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”, У.В.Верамею, бетоншчыку будаўнічага прадпрыемства “Жабінкаўская ПМК-10” і У.М.Нікалаюку, электраманцёру ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Іх імёны занесены ў Галерэю працоўнай славы раёна.

…Гучыць гімн Беларусі, увышыню ўзнімаецца Дзяржаўны сцяг.
Затым васьмёра юнакоў і дзяўчат былі ўрачыста прыняты ў шэрагі грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта моладзевай арганізацыі Марыя Майсеенка пажадала, каб яны былі патрыётамі Радзімы, ганарыліся сваёй гісторыяй і краінай і заўжды памяталі, што ад моладзі ў многім залежыць будучыня нашай Беларусі.

Святлана МІКАЛАЕВА.
На здымках: на ўрачыстай цырымоніі 13 мая ў Жабінцы.
Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top