«Святочныя» цягнікі

«Святочныя» цягнікі

79 дадатковых цягнікоў з’явіцца на навагоднія і калядныя святы, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны і Літвы назначаны цягнікі па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах. З 20 снежня бягучага года па 9 студзеня 2020 года яны будуць курсіраваць па такіх накірунках, як Мінск — Масква — Мінск, Гродна — Мінск — Санкт-Пецярбург, Масква — Брэст — Масква, Масква — Калінінград — Масква, Санкт-Пецярбург — Бранск, Санкт-Пецярбург — Смаленск — Санкт-Пецярбург, Калінінград — Масква — Калінінград, Магілёў — Львоў — Магілёў, Мінск — Вільнюс — Мінск.
Паводле матэрыялаў БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top