Акцыя “Прафсаюзы — дзецям” стартавала

Акцыя “Прафсаюзы — дзецям” стартавала

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў прафсаюзы вобласці традыцыйна аказваюць дапамогу маленькім сіротам, інвалідам, дзецям, што засталіся без бацькоўскай апекі. Нагадаем, прафсаюзныя арганізацыі Брэстчыны — шэфы 31 дзіцячай установы. У іх ліку школы-інтэрнаты, дамы сямейнага тыпу, сацыяльныя прытулкі ды іншыя. Штогод пералічваюцца грошы, набываюцца саладосці, навагоднія падарункі, цацкі, кнігі, канцылярскія тавары, спартыўны інвентар, адзен-не і абутак і г. д. Паміж 9 снежня 2019 года і 10 студзеня 2020-га сябры прафсаюзных арганізацый наведаюць сваіх маленькіх падапечных, каб іх настрой стаў сапраўды навагоднім.
Галоўная абласная прафсаюзная ёлка сёлета адбу-дзецца 26 снежня. Дзяцей сяброў прафсаюзаў, у тым ліку са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, выхаванцаў інтэрнатных устаноў чакае сустрэча з казачнымі героямі ў Палацы культуры прафсаюзаў.
Свае падарункі рыхтуюць таксама і пярвічкі, якіх на Брэстчыне налічваецца больш за тры тысячы. Вядома, не ў баку ад дабрачыннай справы і прафсаюзныя арганізацыі Жабінкаўскага раёна.
Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top