Ажыццяві мару

Ажыццяві мару

З ініцыятывы РК ГА “БРСМ” на працягу ўсяго снежня праводзіцца дабрачынная акцыя, у якой могуць прыняць удзел арганізацыі і прадпрыемствы раёна, а таксама любы жадаючы. А менавіта: ажыццявіць напярэдадні навагодніх святаў мары выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-раз-віццёвага навучання і рэабілітацыі, якія яны ўвасобілі ў сваіх малюнках. Так, на мінулым тыдні ў ЦКРНіР завіталі прадстаўнікі камбікормавага завода — бухгалтары Алена Лашч і Марына Фісючэнка, якая з’яўляецца і сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” прадпрыемства. Ад завадчан, што актыўна падтрымалі ініцыятыву, яны прывезлі выхаванцам цэнтра шматлікія падарункі: вялікую каробку з канцтаварамі і мікрафон-караоке для дашкольнай групы “Сонейка”. Ажыццявіліся жаданні Максіма Жыха і Івана Рыбака. Максім атрымаў музычную партатыўную калонку, Ваня — прыгожую вялікую машынку.
Па ўласнай ініцыятыве завітала ў цэнтр загадчык Мацеевіцкага СДК Марына Манішка, якая перадала выхаванцам свае падарункі-цацкі: рознакаляровую пірамідку і легкавы аўтамабіль.
Як адзначыў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Яўген Мацюшын, акцыю падтрымалі і іншыя арганізацыі Жабін-каўшчыны, таму карэкцыйнаму цэнтру яшчэ прымаць і прымаць гасцей!
Алёна НІКАНЧУК
Фота аўтара
На здымку: выхаванцы, дырэктар і педагогі цэнтра з гасцямі з камбікормавага завода Аленай ЛАШЧ і Марынай ФІСЮЧЭНКА і першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Яўгенам МАЦЮШЫНЫМ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top