У скарбонцы — дзіцячыя ідэі

У скарбонцы — дзіцячыя ідэі

Раённая выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Жабінкаўская скарбонка” прадэманстравала ўменні дзетак ярка і пранікнёна бачыць акаляючы свет. Арганізатар конкурсу — цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна — падвёў вынікі і ўзнагародзіў пераможцаў. Творчыя калектыўныя работы Уладзіслава, Дзяніса і Міхаіла Міхневічаў (СШ № 1), а таксама выхаванцаў дзіцячага сада № 5 занялі ганаровае першае месца. Другое месца падзялілі вырабы Аляксандра Карачуна (Жабінкаўская спецшкола-інтэрнат) і Іуліты Літвінюк (Азяцкі дзіцячы сад). На трэцім месцы незвычайныя самаробкі выхаванцаў Ленінскага дзіцячага сада, а таксама Данііла Лукшы і Паўла Старыкевіча (СШ № 1).
На здымках: творчасць юных; галоўны прыз за перамогу ў “Жабінкаўскай скарбонцы” атрымлівае сям’я МІХНЕВІЧАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro