Аддзел аховы чакае вас

Аддзел аховы чакае вас

У лістападзе бягучага года прайшла дэмабілізацыя з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Значная частка маладых людзей, якія адслужылі ў войску, пайшла працаваць па выбранай спецыяльнасці. Але ёсць і такія юнакі, якія для сябе яшчэ не выбралі прафесію, ці ранейшая работа нечым не задавальняе. Для іх і тых, хто хацеў бы служыць у органах унутраных спраў, Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы праводзіць конкурсны адбор на службу на пасаду міліцыянера ўзвода міліцыі. Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў: грамадзянства Рэспублікі Беларусь, узрост не старэй за 28 гадоў, годнасць па стане здароўя, адсутнасць правапарушэнняў, наяўнасць станоўчых характарыстык з месцаў вучобы, службы і работы. Не апошнюю ролю мае і заработная плата, якая больш за сярэднестатычную па раёне.

Жадаючыя служыць у Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы могуць звярнуцца па даведкі з панядзелка па пятніцу з 9 да 18 гадзін па адрасе: г. Жабінка, вул. 1 Мая, 3А, ці патэлефнаваць на нумар 2-14-70.

Марыя ГАЦКЕВІЧ, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top