Школьніку пра электрабяспеку

Школьніку пра электрабяспеку

Электратраўматызм па сваіх выніках найбольш небяспечны і часцей за іншыя траўмы прыводзіць да смяротнага зыходу. Каб пазбегнуць падобнага, неабходна цвёрда ведаць і строга выконваць патрабаванні правілаў бяспекі пры карыстанні электрычнай энергіяй у класе, у школьных майстэрні і лабараторыі, дома і на вуліцы.
Катэгарычна забараняецца:
— адчыняць дзверы і заходзіць у трансфарматарныя падстанцыі, электраразмеркавальныя шчыты і збудаванні, за агароджу, дзе ўстаноўлена электраабсталяванне;
— залазіць на апоры ліній электраперадачы і трансфарматарных пунктаў;
— гуляць пад лініямі электраперадачы, запускаць паветраных змеяў, мадэлі самалётаў і інш.;
— выкарыстоўваць для гульняў месцы паблізу электраўстановак і абсталявання, што знаходзяцца пад напружаннем;
— датыкацца да абарваных ці нізкаправіслых правадоў паветраных ліній, падыходзіць бліжэй за 8 метраў да абарваных правадоў, рабіць накіды на іх, разбіваць ізалятары ліній электраперадачы;
— набліжацца да правадоў па дрэвах, дахах дамоў і пабудоў, лесвіцах бліжэй за 1,5 метра;
— псаваць электраабсталяванне, лямпы асвятлення і іншыя спецыяльныя электразбудаванні;
— разбіраць і рамантаваць бытавыя электрапрыборы, якія знаходзяцца пад напружаннем;
— датыкацца да асвятляльнай арматуры бытавых электрапрыбораў мокрымі рукамі і вільготнай анучай;
— карыстацца ў ванных пакоях электраплітамі, электраабагравальнікамі, прасамі, фенамі і іншымі прыборамі, а таксама запаўняць вадой чайнікі і кафейнікі, уключаныя ў электрычную сетку;
— датыкацца адначасова да электрапрыбораў, разетак і труб (водаправодных, газавых, гарачага ацяплення), металічных корпусаў электраабсталявання;
— прымяняць пераносныя электрапрыборы і лямпы, бытавую тэхніку, якія сілкуюцца ад сеткі 220 В у падвальных памяшканнях, хлявах, гаражах, на тэрыторыі прысядзібных участкаў і на вуліцы;
— выкарыстоўваць электрычныя правады не па прызначэнні: для сушкі бялізны, адзення і г. д.;
— выкарыстоўваць няспраўныя самаробныя і бытавыя пераносныя электрапрыборы, а таксама з няспраўнай электраправодкай.
Захоўвайце правілы электрабяспекі!
Дзяніс ШЫШЧЫЦ, начальнік Жабінкаўскага раёна электрасетак

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top