Раман пайшоў на падман

Раман пайшоў на падман

Колькі разоў выпадала чуць ад маладых людзей, што яны ахвотна ідуць служыць у армію, каб пасля вярнуцца падужэлымі, сапраўднымі мужчынамі і заняцца любімай справаю!
Аднак гэта ўсё не пра Рамана К. Юнаку была дадзена адтэрміноўка на час вучобы. А як кончылася навучанне, позва паклікала хлопца на воінскую службу, а ён у свае 24 гады быў гатовы на любы падман, толькі б не ісці ў войска.
Першая павестка была выпісана на 3 красавіка, але прызыўнік у ваенкамат не з’явіўся. На су-
дзе патлумачыў, што знаходзіўся ў Мінску, дзе праходзіў стажыроўку ў бары, і спазніўся на цягнік. Згодна з часткай 3 артыкула 25.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, Раман К. быў аштрафаны на 0,5 базавай велічыні. Ды гэта аказалася толькі пачаткам “блуканняў па пакутах”, якія прывялі юнака на лаву падсудных.
Другі раз ён атрымаў позву прыбыць у ваенны камісарыят а палове восьмай раніцы 16 мая. На гэты раз Раман з’явіўся з даведкай з Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, у якой пазначалася, што ён атрымаў траўму правага прадплечча. Пасля таго Раману зноў была ўручана чарговая павестка на мерапрыемствы прызыву для адпраўлення па месцы тэрміновай ваеннай службы. Цяпер хлопец павінен быў з’явіцца 29 мая. Юнаку растлумачылі, што за няяўку без уважлівых прычын ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Не, і на гэты раз у ваенкамаце не дачакаліся прызыўніка. Праўда, а дванаццатай гадзіне ён пазваніў і паведаміў, што хварэе і прадаставіць у ваенкамат дакумент, які тое пацвярджае. Але ж, як аказалася, ніякай даведкі аб хваробе ў яго не было. Раман ізноў памкнуўся падмануць, каб не служыць у арміі. Да дабра ўсе гэтыя хітрыкі, вядома, не маглі давесці. Раней ці пазней адказнасць патрэбна было трымаць…
У выніку ягоная справа трапіла ў суд, які прызнаў Рамана К. вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на воінскую службу, што падпадае пад частку 1 артыкула 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і прыйшоў да высновы, што выпраўленне магчыма без ізаляцыі яго ад грамадства.
Такім чынам, на аснове часткі 1 артыкула 435 КК Раману К. было вынесена пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры пяцідзесяці базавых велічынь, што адпавядае значнай суме ў 1275 рублёў.
Людміла РУБАШЭЎСКАЯ, суддзя суда Жабінкаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top