Іх служба – прыклад для маладых

Іх служба – прыклад для маладых

Сёння, напэўна, кожны ведае, што найбольшая каштоўнасць любога прадпрыемства і арганізацыі — гэта кадры. І стабільная работа калектыву залежыць ад таго, наколькі падрыхтаваныя, адукаваныя і прафесійныя людзі працуюць у ім.
У Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы ёсць супрацоўнікі, стаж службы якіх у органах унутраных спраў складае больш за 20 гадоў. Напрыклад, ва Уладзіміра Якімука і Уладзіслава Смактуновіча за плячыма — амаль чвэрць веку службы. Так, Уладзіслаў пачынаў інспектарам ДПС Жабінкаўскага РАУС, затым перайшоў у аддзел аховы, дзе быў камандзірам аддзялення групы затрымання. Зараз і ён, і Уладзімір служаць міліцыянерамі ўзвода міліцыі. Абодва ўзнагароджаны нагруднымі знакамі, а Уладзіслаў Смактуновіч яшчэ і медалём “За бездакорную службу” 3 ступені.
Адзінаццаць гадоў з 23, аддадзеных ахове, праслужыў міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання Уладзімір Лукашэвіч. Служба адначасова цікавая і складаная, зараз ён — міліцыянер. Сёлета за вернасць сваёй прафесіі Уладзімір атрымаў Падзяку Дэпартамента аховы.
Перайшоў з раённага аддзела ўнутраных спраў у ахову і Эдуард Муха, які па сённяшні дзень служыць сумленна. Да прафесійнага свята ён таксама атрымаў узнагароды.
Амаль адначасова сталі міліцыянерамі-вадзіцелямі групы затрымання Аляксандр Заяц і Вадзім Данілюк. І сёння яны застаюцца вернымі прафесіі. Надзейныя ў працы і на службе — гэта пра іх.
Сярод супрацоўнікаў Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы шмат сумленных, адказных, адданых сваёй справе людзей, якіх цэняць і паважаюць, чые адносіны да сваіх абавязкаў — прыклад для маладых.
Алеся ДАБРАВЕСТ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top