Памяць пра нашу спадчыну

Памяць пра нашу спадчыну

У раённай дзіцячай бібліятэцы створаны этнаграфічны пакой “Хата з матчынай душою”, прысвечаны побыту, звычаям і традыцыям беларусаў. У адзін з лістападаўскіх дзён сюды да гаспадароў Лявона і Васіліны, у ролі якіх выступілі бібліятэкары Ніна Гарустовіч і Таццяна Пра-дзялюк, завіталі чацвёртакласнікі першай гарадской школы разам са сваёй настаўніцай Святланай Галавенка. Гасцінныя гаспадары сустрэлі школьнікаў духмяным караваем, а потым расказалі, як жылі нашы продкі, чым займаліся, што ўяўляла сабою звычайная сялянская хата. Так, яе цэнтральным месцам быў чырвоны кут, ці покуць, дзе вісела ікона, а ўнізе стаяў стол, за якім збіралася ўся сям’я. Першым за яго сядаў самы старэйшы — гэта мог быць дзед ці бацька-гаспадар, затым па чарзе астатнія.
Пачэснае месца ў хаце адводзі-лася печы. У ёй не толькі гатавалі ежу, яна абагравала жытло, на ёй спалі, ратаваліся ад холаду, ад хвароб. Над ложкам вісела калыска, у якой калыхалі дзяцей.
Доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі нашы продкі пралі і ткалі, шылі і вышывалі, рабілі посуд і плялі лапці, словам, без справы не сядзелі. Яны добра валодалі косамі і сярпамі, цапамі і сякерамі — нарыхтоўвалі сена і дровы, жалі жыта і малацілі. Падчас экскурсіі па сялянскай хаце хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі пазнаёміліся з тагачаснымі прыладамі працы, рознымі прыстасаваннямі, але й убачылі, якім чынам нашы продкі імі карысталіся. Цікавасць выклікалі маслабойка і калаўрот, незвычайныя прасы, іншыя прадметы побыту.
“Хата з матчынай душою” чакае іншых наведвальнікаў, каб нагадаць ім пра нашыя вытокі і карані, каб жыла памяць пра багатую спадчыну беларусаў.
Алеся ДАБРАВЕСТ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top