“Мары здзяйсняюцца”

“Мары здзяйсняюцца”

Ужо зусім не за гарамі навагоднія і калядныя святы з дзівоснымі, прыемнымі ды нечаканымі падарункамі. Свой клопат пра дзяцей, як заўжды, праяўляюць і прафесійныя саюзы краіны. Вось і зараз Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі абвясціла новы дабрачынны праект “Мары здзяйсняюцца”, у якім могуць паўдзельнічаць дзеці да 16 гадоў.
Ён складаецца з трох этапаў. Першы ўжо стартаваў на днях і прадоўжыцца да 8 снежня. Да гэтага часу на адрас электроннай почты pressbrest@fpb.by трэба накіраваць дзіцячыя пісьмы або відэазвароты з просьбай аб выкананні пажадання.
На другім этапе, які пройдзе 9-11 снежня, журы адбярэ па аднаму фіналісту ад кожнага рэгіёна і горада Мінска. Галоўны крытэрый адбору — адпаведнасць мэтам праекта. А гэта папулярызацыя прафсаюзнага руху, праяўленне ўвагі і клопату пра дзяцей, прапаганда дабрачыннасці і сямейных каштоўнасцяў, развіццё творчасці юных, фізічнай культуры і спорту, павышэнне іх адукацыйнага ўзроўню і прафарыентацыі. Вітаецца творчы падыход аўтара і арыгінальнасць.
Нарэшце, заключны этап праекта — рэалізацыя пажаданняў, змешчаных у лістах фіналістаў, пройдзе з 12 снежня 2019-га па 7 студзеня 2020 года.
Акрамя таго, усе фіналіс-ты атрымаюць запрашэнні на дабрачыннае прафсаюзнае навагодняе свята ў Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў.
Далучайцеся, і няхай вашы мары здзяйсняюцца!
Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top