Настае час для зімовых шын

Настае час для зімовых шын

Пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, таксама да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Пры гэтым яны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку. Зімовыя пакрышкі, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым ці заснежаным дарожным пакрыцці, павінны быць абазначаны маркіраваным знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі “M+S”, “M&S”, “M S” альбо “All Seasons”.

Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top