Много успевает тот, кто много делает

Много успевает тот, кто много делает

Дзе нарадзілася, там і згадзілася
У кабінеце ў Валянціны Леанідаўны Міхалап — шмат святла і кветак. А яшчэ — папер і дакументаў, бо ў спецыяліста першай катэгорыі Ленінскага сельвыканкама мноства абавязкаў — яна адказвае за ваенна-уліковы стол, налічвае падатак на нерухомую маемасць, з’яўляецца сакратаром камісіі па справах непаўналетніх. Працаваць тут яна стала нядаўна, па адукацыі гэтая маладая жанчына — настаўнік англійскай і французскай мовы.
— Я скончыла Мінскі педагагічны інстытут замежных моў, — тлумачыць Валянціна, — але па спецыяльнасці папрацаваць амаль не паспела — нарадзілася дачка.
Пасля сферу дзейнасці Валянціне давялося змяняць рэзка. Да 2007 года яна працавала ў брэсцкім мадэльным агенцтве.
— Не, на шчасце, не мадэллю, — смяецца жанчына, — простым мэнэджарам. Калі агенцтва зачынілі, вырашыла вяртацца дадому, таму што родам з Якаўчыц, у пасёлку Ленінскім у школу хадзіла. А дома, як вядома, і сцены дапамагаюць. Уладкавалася на працу ў сельвыканкам.
— Мне падабаецца мая праца, — адкрыта кажа Валянціна, — праца з людзьмі заўсёды мабілізуе і выхоўвае пачуццё адказнасці. У мяне шмат абавязкаў па вайсковаму ўліку: вяду спісы прызыўнікоў, праводжу тлумачальныя гутаркі з іх сем’ямі, вывучаю патрэбы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сем’яў загінулых воінаў і воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Больш Валянціна Леанідаўна з роднага раёна нікуды не збіраецца, бо сям’я будуе новую хату, дзе хопіць месца ўсім: мужу, дачцы-адзінаццацікласніцы і васьмігадоваму сыночку.
— Дома справы заўсёды знойдуцца — то сыну ўрокі дапамагаю рабіць, то дачцы, якая плануе сёлета паступаць у медыцынскі каледж, то есці трэба прыгатаваць, то прыбраць, увогуле, як ва ўсіх жанчын. Наша сям’я любіць актыўны адпачынак, зімою, напрыклад, знаходзім час, каб стаць на лыжы, ездзілі у Лядовы палац ву Кобрын пакатацца на каньках, — распавядае яна. — Я сама адпачываю са спіцамі ў руках: мужу шалік звяжу, сыну світэр — найлепшае расслабленнее і заспакаенне нерваў. Проста так сядзець не магу, дый не ў маім гэта характары.
Вера ДОРОЖЕНКОВА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

2 Comments Posted

  1. Очень люблю тебя, моя мамочка!!! Ты у меня самая лучшая!!! Я очень тобой горжусь!!!!

  2. Кристина молодец и маму поддержала!!! Буговские всегда лучшие!!!!

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top