“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”

“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”


Наш клас з’яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання камунікатыўнай культуры вучняў у кантэксце беларускага менталітэту”, які дапаможа нам паглыбіць свае веды ў гісторыі роднага краю, больш даведацца пра традыцыі, святы і абрады беларусаў.

Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Людмілы Сямёнаўны Міхалойць мы стварылі этнаграфічны куток у кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Гэтая справа не пакінула абыякавым нікога з нас. Усе мы разам заняліся пошукам цікавых прадметаў, якія засталіся ад нашых продкаў. Нам дапамагалі мамы і таты, бабулі і дзядулі, сябры. Дзякуючы агульным намаганням, у нашым краязнаўчым кутку красуецца ўжо шмат экспанатаў. Прыгожыя ручнікі і сурвэткі перадалі бацькі Юліі Галоўчык. Сапраўдны лазовы плот сплёў для кутка дзядуля Дзіяны Кніга. Цудоўная карціна, якая адразу прываблівае вока, вышыта рукамі прабабулі Рамана Нічыпарука.
Кожная рэч мае сваю гісторыю, свой лёс. Можам пахваліцца: нашаму андараку ўжо 104 гады, а “дзядуля” — трапач аж з 1912 года. Ёсць у кутку збанкі пачатку і сярэдзіны ХХ ст. А нядаўна настаўніца школы Марыя Мікалаеўна Лаўрысюк перадала нам даматканую жаночую сарочку першай чвэрці ХХ ст. Яшчэ ў нас ёсць лапці, прылады працы, прас і шмат іншага.
Вучні, удзельнікі фальклорнага гуртка, пад кіраўніцтвам настаўніцы працоўнага навучання Людмілы Віктараўны Рудніцкай падрыхтавалі стэнд, на якім размясцілася сямейка ў нацыянальным убранні. На гэтым наша праца не спыніцца, мы і далей будзем займацца такой карыснай справай.
Максім МАЦВЯЮК, вучань 6 “А” класа СШ №1 г.Жабіка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top