Іх служба – прыклад для маладых

Іх служба – прыклад для маладых

Сёння, напэўна, ведае кожны, што найбольшая каштоўнасць любога прадпрыемства і арганізацыі – гэта кадры. І стабільная работа калектыву залежыць ад таго, наколькі падрыхтаваныя, адукаваныя і прафесійныя людзі працуюць у ім.

У Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы ёсць супрацоўнікі, стаж службы якіх у органах унутраных спраў складае больш за 20 гадоў. Напрыклад, ва Уладзіміра Якімука і Уладзіслава Смактуновіча за плячыма – амаль чвэрць веку службы. Так, Уладзіслаў пачынаў інспектарам ДПС Жабінкаўскага РАУС, затым перайшоў у аддзел аховы, дзе быў камандзірам аддзялення групы затрымання. Зараз і ён, і Уладзімір служаць міліцыянерамі ўзвода міліцыі. Абодва ўзнагароджаны нагруднымі знакамі, а Уладзіслаў Смактуновіч яшчэ і медалём “За бездакорную службу” 3 ступені.

Адзінаццаць гадоў са сваіх 23, адданых ахове, праслужыў міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання Уладзімір Лукашэвіч. Служба адначасова цікавая і складаная, зараз ён – міліцыянер. Сёлета за вернасць сваёй прафесіі Уладзімір атрымаў Падзяку Дэпартамента аховы.

Перайшоў з раённага аддзела ўнутраных спраў у ахову і Эдуард Муха, які па сённяшні дзень служыць сумленна. Да прафесійнага свята ён таксама атрымаў узнагароды.

Амаль адначасова сталі міліцыянерамі-вадзіцелямі групы затрымання Аляксандр Заяц і Вадзім Данілюк. І сёння яны застаюцца вернымі прафесіі. Надзейныя ў працы і на службе – гэта пра іх.

Сярод супрацоўнікаў Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы шмат сумленных, адказных, адданых сваёй справе людзей, якіх цэняць і паважаюць, чые адносіны да сваіх абавязкаў – прыклад для маладых.

Алеся ДАБРАВЕСТ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top