У прафесійнае свята — цёплыя словы для кожнага

У прафесійнае свята — цёплыя словы для кожнага

Напрыканцы кастрычніка Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы адзначыў сваё прафесійнае свята — Дзень стварэння службы аховы. Сёння, пэўна, усе ведаюць, што яна прызвана не толькі абараняць маёмасць грамадзян і прадпрыемстваў горада ад рабаўнікоў і злодзеяў, але і падтрымліваць парадак на вуліцах райцэнтра, папярэджваць злачыннасць.
Шмат гадоў праслужылі ў аддзеле Уладзіслаў Смактуновіч, Вадзім Данілюк, Уладзімір Якімук, Аляксандр Заяц, Уладзімір Лукашэвіч, Юрый Крэйдзіч. Годная служба супрацоўнікаў была адзначана падчас урачыстасці ўзнагародамі Дэпартамента аховы, Брэсцкага ўпраўлення і Жабінкаўскага РАУС. Ад раённага аддзела ўнутраных спраў слова трымалі яго начальнік Андрэй Лагота і намеснік Яўген Самускевіч. Сярод узнагаро-джаных — старшы прапаршчык міліцыі Уладзіслаў Смактуновіч, прапаршчыкі міліцыі Раман Баранчук, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Муха і многія іншыя.
Значная работа ў аддзеле праводзіцца кіруючым саставам. Хочацца адзначыць афіцэраў з вялікім стажам службы Сяргея Якаўчука і Андрэя Царука. Годна служаць старшыя прапаршчыкі Віталь Іванюковіч і Аляксандр Місюра, добра асвойвае прафесію і малады інспектар-інжынер Антон Замула.
Дарэчы, сярод вольнанаёмнага саставу нашага аддзела ёсць нямала тых, хто аддаў яму значную частку свайго жыцця. Гэта дзяжурныя пункта цэнтралізаванага назірання Галіна Паплаўская, Тамара Бжоска, старшы інспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Ірына Дзям’яненка, работнікі бухгалтэрыі Алена Марчук і Марына Медзвядзюк, электраманцёры Вадзім Сяркоў і Мікалай Капусцін, работнікі вартавой службы Ніна Берніковіч, Ірына Буза, Валянціна Карповіч і Юлія Кузнец, былыя службоўцы Мікалай Паплаўскі, Сяргей Буза, Валянцін Кавалёў, Мікалай Шаўчук, Іван Юдчыц і іншыя.
Сёння ў аддзел прыходзяць маладыя супрацоўнікі. Актыўна вучацца ў старэйшых службоўцаў Аляксандр Гарбуз, Павел Маскалюк, Максім Казей, і спадзяемся, што ў будучым яны стануць вартымі вопытных калег, а мы і надалей будзем ганарыцца сваімі кадрамі.
Віталь АНУФРЫЮК, начальнік Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы, маёр міліцыі

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top