Зацверджаны прагнозныя параметры на 2020 год

Зацверджаны прагнозныя параметры на 2020 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы № 401 “Аб параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2020 год” і № 402 “Аб зацвярджэнні асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2020 год”.
У наступным годзе эканамічная палітыка будзе накіравана на захаванне знешняй і ўнутранай збалансаванасці шляхам правядзення контрцыклічнай макраэканамічнай, грашова-крэдытнай, фіскальнай палітыкі. Індыкатар яе рэалізацыі — дасягненне важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2020 год, якія зацверджаны ў якасці ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка.
Параметры прагнозу вызначаны зыходзячы з неаб-ходнасці захавання макраэканамічнай збалансаванасці, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, а таксама фарміравання умоў для паскоранага росту эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве.
Так, ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці работы ўрада на 2020 год з’яўляюцца рост валавога ўнутранага прадукту — 102,8 працэнта, экспарту тавараў і паслуг — 103,6 працэнта, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 102,4 працэнта, дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 1 працэнта да ВУП і шэраг іншых.
Акрамя таго, Савету Міністраў і Нацыянальнаму банку даручана зацвердзіць план дадатковых мер для росту эканомікі, у прыватнасці для павышэння прадукцыйнасці працы, стварэння спрыяльных умоў работы інвестараў, зніжэння кантралюючага і адміністрацыйнага націску на эканамічныя суб’екты, задзейнічання нявыкарыстаных рэзерваў эканамічнага росту.
Манетарная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на стабілізацыю інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, на ўзроўні не больш як 5 працэнтаў (снежань 2020 года і снежань 2019 года).
Падпісаныя ўказы адпавядаюць мэце ўстойлівага развіцця № 8 “Садзейнічанне паступальнаму, усёахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці, дастойнай працы для ўсіх”.
БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top This site is protected by WP-CopyRightPro