У цэнтры ўвагі — бяспека працы

У цэнтры ўвагі — бяспека працы

На базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы навучальны семінар грамадскіх інспектараў па ахове працы і старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны інспектар абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Шырынга, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Бурко, інжынер па ахове працы аддзела па адукацыі Алёна Лах, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Валетава. Падчас семінара ўздымаліся пытанні аб арганізацыі работы па ахове працы ва ўстановах адукацыі, абмяркоўваліся асноўныя яе накірункі, а таксама ажыццяўленне кантролю за аховай працы і бяспекай адукацыйнага працэсу пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі. Іван Шырынга надаў увагу пытанням планавання работы грамадскімі інспектарамі па ахове працы і дакументальнага афармлення маніторынгаў бяспекі працы ва ўстановах адукацыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top