Пра тое, што маем, і тое, што прыдбаем

Пра тое, што маем, і тое, што прыдбаем

На мінулым тыдні кіраўнік раёна Віталь Кулак сус-трэўся з працоўным калектывам КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.
У першай частцы сустрэчы Віталь Уладзіміравіч па традыцыі расказаў, якіх набыткаў дасягнуў раён за дзевяць месяцаў бягучага года і што чакае жабінкаўцаў у бліжэйшы час. Ён адзначыў, што пачаў выпуск прадукцыі завод па вытворчасці прэміксаў, суперканцэнтратаў і камбікармоў для маладняка і сельгасжывёл “Консул” магутнасцю звыш 30 тысяч тон у год. На прадпрыемстве ўжо створана 45 працоўных месцаў, плануецца адкрыць яшчэ 15.
З пачатку года ў раёне зарэгістравана дзесяць суб’ектаў малога прадпрымальніцтва (пры гадавым заданні дзевяць) у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю, рамонту аўтамабіляў, дзейнасці таксі і будаўніцтва.
Уведзены 6543 квадратныя метры жылля (ці 50,3 % ад гадавога задання), у два 40-кватэрныя дамы ў райцэнтры ў хуткім часе заселяцца навасёлы. Дарэчы, як падкрэсліў кіраўнік раёна, усе жадаючыя шматдзетныя сем’і, як льготная катэгорыя тых, хто маюць патрэбу ў жыллі, пачалі здзяйсняць сваю мару. Таму ўжо з новага года палепшыць жыллёвыя ўмовы змогуць усе з “агульнай” чаргі. Кіраўнік раёна запэўніў, што і ў наступным годзе будуць узводзіцца шматпавярхоўкі, значыць, наваселляў будзе нямала. Добрая навіна і для тых сем’яў, што маюць і жыллё, і дзетак: у мікрараёне на вуліцы Здзітаўскай ля аўтазапраўкі ў 2020-м годзе з’явіцца новенькі дзіцячы садзік на 240 месцаў, якога так не хапае гораду. Справа, як кажуць, за малым — пабудаваць. Зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя.
У межах трансгранічнага супра-цоўніцтва “Польшча — Беларусь — Украіна” ў раёне павінны з’явіцца чатыры санітарныя аўтамабілі, адзін рэанімабіль і іншае медыцынскае абсталяванне на суму каля 214 тысяч рублёў.
Віталь Уладзіміравіч спыніўся таксама на стане сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, адукацыі, медыцыны, культуры і турызму. Потым кіраўнік раёна запрасіў кожнага з прысутных выканаць свой грамадзянскі доўг — прыняць удзел у выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ад нашай Белавежскай акругі на гэты пост вылучылі свае кандыдатуры тры чалавекі.
Затым старшыня райвыканкама выслухаў пытанні, што хвалююць работнікаў камунальнай службы. Іх аказалася няшмат, і тычыліся яны бязвізавага рэжыму і перапісу насельніцтва.
Святлана БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top