Лукашэнка адкрыў пансіянат у РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі
 ÐÍÏÖ îíêîëîãèè è ìåäèöèíñêîé ðàäèîëîãèè ñ ó÷àñòèåì Ëóêàøåíêî îòêðûëè ïàíñèîíàò  Ðåñïóáëèêàíñêîì íàó÷íî-ïðàêòè÷åñêîì öåíòðå îíêîëîãèè è ìåäèöèíñêîé ðàäèîëîãèè èìåíè Í.Í. Àëåêñàíäðîâà îòêðûëñÿ ïàíñèîíàò äëÿ ïàöèåíòîâ è èõ ñîïðîâîæäàþùèõ.  öåðåìîíèè ïðèíÿë ó÷àñòèå Ïðåçèäåíò Áåëàðóñè Àëåêñàíäð Ëóêàøåíêî. Íà ñíèìêå: 1, 2. Àëåêñàíäð Ëóêàøåíêî âî âðåìÿ ïîñåùåíèÿ ÐÍÏÖ îíêîëîãèè è ìåäèöèíñêîé ðàäèîëîãèè. 3-8. îòêðûòèå ïàíñèîíàòà â ÐÍÏÖ îíêîëîãèè è ìåäèöèíñêîé ðàäèîëîãèè. 9-12. Àëåêñàíäð Ëóêàøåíêî âî âðåìÿ ïîñåùåíèÿ ÐÍÏÖ îíêîëîãèè è ìåäèöèíñêîé ðàäèîëîãèè. Ôîòî Ìàêñèìà Ãó÷åêà, ÁÅËÒÀ.

Лукашэнка адкрыў пансіянат у РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі

 

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава 30 кастрычніка адкрыўся пансіянат для пацыентаў і асоб, якія іх суправаджаюць. У цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Усяго ў пансіянаце 118 аднамесных і двухмесных нумароў. Тут ёсць сталовая і кафетэрый, пральня, спартыўны комплекс.

У пансіянаце будуць размяшчацца грамадзяне, якія прыязджаюць на абследаванні, і пацыенты на амбулаторным лячэнні, якім не патрабуецца спецыяльная медыцынская дапамога. З імі тут таксама могуць знаходзіцца асобы, якія іх суправаджаюць. Акрамя таго, у пансіянаце змогуць пражываць замежныя ўрачы-анколагі, якія прыязджаюць на абучэнне ў адукацыйны цэнтр пры РНПЦ.

Першы паверх будынка плануецца прадаставіць пацыентам, у тым ліку людзям з абмежаванымі магчымасцямі, другі — іх сваякам, трэці — слухачам.

Плануецца, што з лістапада ў РНПЦ анкалогіі будзе функцыянаваць і лячэбна-дыягнастычнае аддзяленне з палатамі павышанай камфортнасці. Тут знаходзіцца 10 палат, у якіх можа размясціцца не толькі сам пацыент, але і сваяк, які яго суправаджае. У палатах ёсць душавая і невялікая кухня. У пражываючых ёсць магчымасць атрымліваць індывідуальнае харчаванне і догляд.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэты пансіянат у першую чаргу задумваўся і будаваўся як месца, дзе могуць на некаторы час спыніцца сваякі маючых патрэбу ў доглядзе пацыентаў. Паколькі раней ім даводзілася  шукаць і здымаць нятаннае жыллё ў Мінску або прыгарадзе, што для многіх фінансава складана. «Драць шкуру з людзей, якія трапілі ў бяду, нельга. Трэба зрабіць для людзей. Так, гэта не павінна быць на страту, акупляць будынак трэба. Але не за іх кошт», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што калі будзе неабходнасць, то такія аб’екты будуць ствараць і ў далейшым. Пры гэтым яны павінны быць даступныя для людзей у частцы кошту пражывання і харчавання.

«Трэба зрабіць усё, каб людзі разумелі, што ёсць справядлівасць. Гэта аб’ект справядлівасці», — сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт азнаёміўся з умовамі пражывання ў пансіянаце, агледзеў сталовую, пацікавіўся арганізацыяй харчавання будучых гасцей пансіяната і ўрачоў. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы, змяніўшы маршрут наведвання, даведаўся пра ўсе дэталі, пагутарыў з абслуговым персаналам, поварамі.

У Мінскім раёне Аляксандр Лукашэнка таксама наведаў пабудаваны нядаўна комплекс інтэрнатаў для супрацоўнікаў РНПЦ анкалогіі і іншых медустаноў раёна. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з планіроўкай кватэр, умовамі пражывання, агледзеў некалькі дапаможных памяшканняў.

Пазней у час размовы з журналістамі Прэзідэнт назваў гэтыя інтэрнаты шыкоўным жыллём, прычым недарагім. «Тут квадратны метр, па-мойму, крыху больш за $500. І трэба будаваць такія так званыя інтэрнаты для ўрачоў, медсясцёр, для тых, хто працуе ў бальніцах. Гэта будзе вельмі моцна прывязваць чалавека да гэтай зямлі», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Комплекс інтэрнатаў разлічаны амаль на 350 сем’яў. З яго ўводам у эксплуатацыю раённая чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў медыкаў скароціцца на 40 працэнтаў.

Лукашэнка даручыў забяспечыць медыкаў самым сучасным абсталяваннем

Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава.

«Галоўнае — аснасціць сучасным медыцынскім абсталяваннем і тэхнікай урачоў. Каб яны мелі самае сучаснае абсталяванне, як у Германіі, Ізраілі і гэтак далей, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І не дай бог, у наступным годзе недзе будзе прастойваць якая-небудзь дарагая тэхніка».

У той жа час Прэзідэнт адзначыў: ён не асабліва азадачаны тым, што беларускія ўрачы будуць мігрыраваць у іншыя краіны. «Вазьміце, колькі прыязджае да нас у клінікі не толькі нашых суайчыннікаў з Ізраіля, а проста ўрачоў, якія там выраслі. Яны валодаюць пэўнымі навыкамі і прыязджаюць да нас на некаторы час. З Амерыкі вельмі шмат, асабліва па сардэчна-сасудзістых захворваннях», — канстатаваў ён.

Як паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, у Беларусі колькасць урачоў павялічваецца, таму патрэбнасць айчыннай сістэмы аховы здароўя ў спецыялістах будзе закрыта ў бліжэйшыя гады. «Па зарплаце тэндэнцыю пераламалі. Думаю, кадры мы ўтрымаем», — заявіў ён. Міністр нагадаў аб праграме павышэння зарплат для медработнікаў.

«Не багатыя, але і не жывём бедна. Мы, вядома, будзем прытрымлівацца гэтай лініі, і да 2025 года ў нас будзе двайная зарплата ва ўрачоў», — запэўніў кіраўнік дзяржавы. Але ўсё ж, на яго думку, больш важна наяўнасць сучаснага абсталявання.

«Трэба так зрабіць, каб наш урач быў аснашчаны, як замежны», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту далажылі аб развіцці ў краіне сістэмы аховы здароўя ў цэлым, а таксама аб стане і перспектывах развіцця РНПЦ анкалогіі. Паводле слоў міністра, у краіне ўдалося знізіць паказчыкі смяротнасці, што сведчыць аб эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя. У той жа час уладу непакоіць зніжэнне нараджальнасці, прычынамі якога, на яго думку, сталі дэмаграфічны крызіс і змяненні ў менталітэце: жанчыны сталі пазней нараджаць.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці даюць прынятыя меры па падтрымцы шматдзетных сем’яў эфект. «Мы баімся парушыць гэту тэндэнцыю, але яна станоўчая. Колькасць шматдзетных павялічваецца, і даволі істотна», — адказаў Уладзімір Каранік.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на неабходнасць зніжэння дзіцячай смяротнасці і клопату аб здароўі маці. «Смерць маці — гэта надзвычайная акалічнасць. Гэтага ў нашай краіне быць не павінна. Гэта абсалютны прыярытэт», — падкрэсліў ён.

«Людзі чакаюць па два-тры месяцы» — Лукашэнка абурыўся чэргамі на анкааперацыі

«Хіба гэта парадак, што па два-тры месяцы людзі стаяць на чарзе, і празрыстасці ў чарзе няма? — спытаў Аляксандр Лукашэнка. — У той жа час Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне, каб чарга тут і ўсюды была празрыстай».

Паводле слоў Прэзідэнта, напярэдадні яго наведвання РНПЦ тут пабывалі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. У размове з урачамі і пацыентамі яны выявілі праблемы. «Сёння гэты цэнтр крытыкуюць: празрыстай чарговасці няма, як хто вырашыць па аперацыях, так і будзе, людзі месяцамі стаяць для таго, каб прааперыравацца», — расказаў кіраўнік дзяржавы аб выніках праверкі.

Дырэктар РНПЦ Алег Суконка адзначыў, што аперацыйны дзень пачынаецца ў 9 раніцы. У дзень тут могуць зрабіць да 100 аперацый. Паводле яго слоў, ва ўстанове гатовы рабіць яшчэ больш аперацый, але не ўсё залежыць ад урачоў.

Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з сітуацыяй. На яго думку, праблемы ва ўстанове з чэргамі ёсць. «Я прывык да дакладаў і рапартаў чыноўнікаў, а потым аказваецца зусім інакш. Я абсалютна не веру, што тут няма праблем», — заявіў ён.

Прэзідэнт строга папярэдзіў і аб недапушчальнасці карупцыі ў медыцыне, падкрэсліўшы, што даравання за такія факты не будзе.

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб будаўніцтве і аснашчэнні ў Мінскай вобласці медыцынскіх устаноў, мерах па забеспячэнні жыллём медработнікаў, будаўніцтве дзіцячых садоў і школ.

Лукашэнка аб міграцыі медыкаў: нас гэта хвалюе, але не напружвае

У Беларусі будуць прымаць меры, каб не дапусціць вялікіх патокаў працоўнай міграцыі ўрачоў, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Журналісты згадалі аб нядаўнім рашэнні Польшчы ўвесці новыя правілы для ўрачоў з-за меж Еўрасаюза: медыкам, у тым ліку і беларускім, не давядзецца пацвярджаць свой дыплом, трэба будзе толькі прайсці экзамен у клініцы. У сувязі з гэтым журналісты пацікавіліся ў Прэзідэнта, ці не баіцца дзяржава маштабнага адтоку спецыялістаў і якія рашэнні будзе прымаць, каб не дапусціць гэтага.

«Нас гэта хвалюе, але не напружвае. Міністр гаворыць, што на працягу двух гадоў наогул гэту праблему (няхваткі ўрачоў у медустановах. — Заўвага БЕЛТА) знімем. Таму, можа, і нічога страшнага, што чалавек паехаў, недзе чамусьці падвучыўся. Галоўнае, каб ён не забываў аб краіне, вяртаўся назад і дапамагаў ёй», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, у Беларусі будуць прымаць меры, каб утрымаць спецыялістаў. Размова, у прыватнасці, ідзе аб стварэнні неабходных умоў для жыцця і работы, павышэнні заработнай платы.

«Але сілай утрымліваць ні ўрачоў, ні настаўнікаў, ні інжынераў ніхто не будзе. Усё роўна сілай чалавека не ўтрымаеш. Свет глабалізуецца, міграцыя велізарная. Трэба цывілізавана працаваць з людзьмі», — перакананы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад увядзенне ў строй комплексу інтэрнатаў амаль на 350 сем’яў для супрацоўнікаў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі і ўстаноў аховы здароўя Мінскай вобласці. «Гэта шыкоўны дом, прытым недарагі. Тут квадратны метр, па-мойму, крыху больш за пяцьсот долараў. І трэба будаваць такія так званыя інтэрнаты для ўрачоў, медсясцёр, для тых, хто працуе ў бальніцах. Гэта будзе вельмі моцна прывязваць чалавека да гэтай зямлі», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца заработных плат, то, заўважыў Прэзідэнт, высокакваліфікаваныя ўрачы ў РНПЦ анкалогіі атрымліваюць некалькі тысяч долараў. «Але гэта высакакласныя спецыялісты. Так і павінна быць. Калі ты займаешся карыснай для практыкі навукай, калі ты высокатэхналагічны хірург, ты павінен атрымліваць нямала», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Але і звычайныя ўрачы, малодшы медыцынскі персанал, дадаў ён, павінны атрымліваць прымальную зарплату.

Каб утрымаць урача, яму таксама неабходна даць добрую адукацыю, лічыць кіраўнік дзяржавы. Да гэтага пытання ён паабяцаў вярнуцца зімой пры наведванні медыцынскага ўніверсітэта.

«І сёе-тое потым мы абсалютна на міжнародных прынцыпах зробім для таго, каб людзі тут працавалі», — дадаў Прэзідэнт.

Выказваючыся аб рашэнні польскага боку, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэту краіну многія часта ставяць у прыклад Беларусі, і не толькі апазіцыянеры. «Але калі так развіваецца краіна, чаго тады паглядаюць на спецыялістаў з Беларусі з гэтай «дыктатурай»? Вы добра развіваецеся — калі ласка, карміце сваіх урачоў, няхай яны лечаць вашых людзей. Не, хочуць, каб беларускія», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«Прэзідэнт павінен пракласці дарогу» — Лукашэнка аб задачы кіраўніка дзяржавы ў час замежных візітаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, якой ён бачыць ролю кіраўніка дзяржавы ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, у прыватнасці, у час замежных візітаў. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

Улічваючы шчыльны графік замежных візітаў кіраўніка беларускай дзяржавы, журналісты пацікавіліся, якіх вынікаў у плане развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка чакае.

«Трапіў ты (журналіст, які задаваў пытанне. — Заўвага БЕЛТА) у палон нашых чыноўнікаў і іх стылю працы. Чамусьці ўсе вешаюць гэта на Прэзідэнта (можа, гэта і трэба было б некалі). Я проста хачу сказаць, каб усе пачулі: справа Прэзідэнта (з часоў Пятра I яшчэ) — прасячы акно туды, куды мы лічым патрэбным. Калі Прэзідэнт прыехаў у Кітай, Індыю, на Блізкі Усход, у Расію, цяпер у Аўстрыю, потым у Латвію мы дамаўляліся, гэта значыць, Прэзідэнт павінен дарогу пракласці туды. А следам павінны пайсці тыя, хто павінен прадаваць сваю прадукцыю, хто павінен там купляць і гэтак далей. Вось мая задача», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён канстатаваў: часам прасячэш акно, пракладзеш дарогу, а начальнікі не імкнуцца туды ісці. «Таму даводзіцца яшчэ раз туды ехаць дамаўляцца, пачынаю ўжо гандляваць за іншых. А потым гляджу: калі не варушацца, дык трэба іх на спачынак адпраўляць або яшчэ куды-небудзь», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Аўстрыя, Латвія і іншыя краіны — гэта акно пасля ўсёй той агароджы, якая была вакол нас выбудавана. І больш таго — сёй-той санкцыі ўводзіў. Таму нам даводзіцца не тое што нанава, а ўжо на новым узроўні, у новы час прасякаць гэтыя вокны і выбудоўваць дарогі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца краін Блізкага Усходу, ён адзначыў, што там не раз бываў і ў выбудоўванні адносін з гэтым рэгіёнам ёсць свае асаблівасці. Напрыклад, там аддаюць перавагу рабоце не па дзяржаўнай лініі, а праз членаў сям’і, хоць у Беларусі гэта і не прынята. «Таму ў мяне старэйшы сын у ролі памочніка пастаянна курыруе гэтыя сферы. І яны на гэта ідуць», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што асабліва з ААЭ ўдалося выбудаваць добрыя адносіны, нядаўна Беларусь з візітам наведваў наследны прынц Абу-Дабі. «Мы з ім сустракаліся, шмат аб чым дамовіліся», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, расказаў аб прапанове кіраўніцтва ААЭ інвесціраваць у сельскую гаспадарку Беларусі і арганізаваць закупкі прадукцыі. «Яны гатовы ў нас інвесціраваць, пашыраць сваю прысутнасць. Трэба гэта замацоўваць», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што маючая адбыцца паездка на Блізкі Усход таксама стане для яго магчымасцю на некалькі дзён адысці ад штодзённага жыцця. «Хаця б тры дні мне заадно там ногі абмакнуць у гэты заліў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Водпуск не атрымаецца. У Прэзідэнта няма намеснікаў».

Ён дадаў, што пасля вяртання з гэтай паездкі ўжо намечаны пэўны план работы. Напрыклад, памочнік Аляксандр Косінец павінен будзе далажыць аб вялікіх прыярытэтных інвестыцыйных будоўлях, рыхтуецца адпаведная нарада. Кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава праінфармуе аб ходзе парламенцкай кампаніі. Разглядаюцца ў тым ліку і кадравыя пытанні. «Гэта значыць, блок бягучых, але вельмі важных пытанняў намечаны, і імі трэба займацца», — сказаў Прэзідэнт.

«Хацелася б пабываць у водпуску, як усе. Паўнацэнны водпуск — хаця б два тыдні. Але гэта потым ужо, у тым жыцці», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: правядзенне перапісу насельніцтва патрэбна ў тым ліку для планавання наступнай пяцігодкі

«Мы павінны прайсці гэты перапіс, ведаць, колькі ў нас насельніцтва, якая структура, якасны склад насельніцтва. Для таго каб далей працаваць, выбудоўваць палітыку. Мы хутка пачнём планаваць новую пяцігодку і павінны ведаць, што ў нас з насельніцтвам робіцца, які ўзровень жыцця людзей, каб на будучае планаваць, колькі жылля будаваць, каму (шматдзетныя — нешматдзетныя сем’і)», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У пытанні кіраўніку дзяржавы наконт перапісу насельніцтва журналісты адзначылі вострую рэакцыю з боку некаторых людзей і рэсурсаў, аж да заклікаў байкатаваць перапіс.

«Вытокі гэтай неадэкватнасці ў розумах неадэкватных людзей. Мы часта гаворым (гэта вашы фразы, я іх запазычыў у вас): ім што ні зрабі, усё дрэнна. Ёсць у нас некалькі тысяч такіх людзей», — лічыць Прэзідэнт.

Наконт апасенняў, што кудысьці трапяць нейкія асабістыя даныя, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нават ён, з’яўляючыся Прэзідэнтам, не баіцца гэтага і прайшоў перапіс. Тым больш, што аб ім і так абсалютна ўсё вядома. «Які там страх? Пры перапісе ў кішэню не лезуць, капейкі або рублі не лічаць. Таму, якіх даных там можна баяцца? Надуманасць нейкая: не будзе карысці ад гэтага або не празрысты перапіс… З аднаго боку, кажуць, каб даныя кудысьці не трапілі, а тут, што гэта не празрыста і параўноўваюць з выбарамі. Поўны абсурд, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Думаю, гэта такая дробязь, на якую не трэба звяртаць увагі».

Лукашэнка: Беларусь захавала традыцыю адзначаць 7 лістапада, і гэта рашэнне было правільным

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, захаваўшы свята, Беларусь прадоўжыла традыцыю савецкага часу рабіць так званыя падарункі ўлады народу. «Мы захавалі гэта свята і падвялі пад яго адпаведную ідэалогію: будзем завяршаць будоўлі, уборку ўраджаю, падводзіць вынікі і гэтак далей, і падарункі людзям (рабіць. — Заўвага БЕЛТА)», — сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым краіна не адмовілася ад свайго гістарычнага мінулага, не было ў Беларусі, у адрозненне ад суседніх Украіны, Расіі, выпадкаў зносу помнікаў савецкага часу. «Я гэта спыніў адразу. У нас гатовы былі таксама зносіць помнікі, правесці дэкамунізацыю, люстрацыю — я гэта спыніў. І мы ад гэтага выйгралі. Сёння пачалі ўсе вяртацца да таго, што крытыкуюць: вось, помнікі знеслі. Мы нікому не знеслі, захавалі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Так, быў у нас у гісторыі 1917 год. Ён да нас прыйшоў з іншых тэрыторый. Мы жылі ў Расійскай імперыі, былі яе часткай, адбылася рэвалюцыя, мы пачалі будаваць разам з расіянамі і іншымі першую сацыялістычную дзяржаву. Мэты ж былі высакародныя ў 17-м годзе (вы ўжо, напэўна, гэта не вывучаеце, але я як гісторык глыбока вывучаў), добрыя мэты: нешта народу, нешта сялянам. Зладзеяў і алігархаў да сцяны, павесіць — гэта ўсё было, але было і шмат чаго добрага», — прадоўжыў Прэзідэнт.

Адказваючы на пытанне журналістаў, які падарунак ён жадаў бы для сябе, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ў час наведвання РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі падумаў аб тым, як быў бы рады, калі б беларускім урачам удалося знайсці спосаб вылечвання ад раку. «Які быў бы падарунак не толькі мне, але і ўсім нам! Хоць яны (урачы. — Заўвага БЕЛТА) і эфектыўна працуюць — 70-75 працэнтаў людзей жывуць, але ж 30 працэнтаў гінуць. Праўда, і людзі самі вінаватыя, нясвоечасова дыягнастуючы гэту хваробу. Але нам перамагчы б гэту хваробу, чалавецтва ўздыхнула б глыбей і на поўныя грудзі. Вось гэта быў бы падарунак!» — сказаў Прэзідэнт.

БелТА.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця пансіяната ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top