Годная справа для мужчын

Годная справа для мужчын

Аддзел унутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама праводзіць на конкурснай аснове адбор кандыдатаў для прыёма на службу ў органы ўнутраных спраў на пасады малодшага і сярэдняга начальніцкага саставу (міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы, участковы інспектар міліцыі і інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ).
На службу запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 27 гадоў, якія валодаюць павышаным пачуццём адказнасці, гатоўнасцю да абароны законных правоў, жыцця і здароўя грамадзян, а таксама здольныя па сваіх асабістых, маральных, дзелавых якасцях і стане здароўя выконваць ускладзеныя на органы ўнутраных спраў абавязкі.
Патрабаванне да кандыдатаў на пасады сярэдняга начальніцкага саставу — наяўнасць вышэйшай альбо сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў прадугле-джаны шэраг дзяржаўных сацыяльных льгот, правоў і гарантый. У першую чаргу гэта гранічны ўзрост знаходжання на службе. У адрозненне ад грамадзянскага насельніцтва супрацоўнікі органаў унутраных спраў ідуць на заслужаны адпачынак на 10-15 гадоў раней (у залежнасці ад звання).
Найбольш значныя льготы, правы і гарантыі:
— штогадовая выплата аднаразовай дапамогі на аздараўленне ў памеры двух акладаў грашовага ўтрымання, калі ідзеш у асноўны адпачынак;
— матэрыяльная дапамога ў сувязі з непрадугледжанымі матэрыяльнымі цяжкасцямі;
— абавязковае дзяржаўнае страхаванне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
— бясплатнае медыцынскае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя органаў унутраных спраў.
Па пытаннях адбору звяртацца ў Жабінкаўскі РАУС у працоўныя дні з 9 да 18 гадзін па адрасе: г. Жабінка, вул. Наганава, 27, кабінет 16, тэлефоны для даведак: 2-12-40, +375 (29) 828-80-36.
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top