З верай па жыцці

З верай па жыцці

У Цукразаводскай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча сяброў клуба праваслаўных зносін “Вера і жыццё” з сакратаром Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, дабрачынным цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэем Сергіем Петрусевічам і клірыкам Максімам Волкам. Яна была прысвечана святу Пакроваў Прасвятой Багародзіцы, Дню маці і пяцігоддзю існавання клуба.
На пачатку сустрэчы айцец Сергій звярнуўся да прысутных са словамі прывітання, узгадаў той час, калі на першыя пасяджэнні прыходзілі толькі некалькі чалавек, а зараз клуб на базе бібліятэкі налічвае амаль 50 слухачоў, якіх аб’ядноўвае жаданне вывучаць слова Божае, напаўняць сэрца любоўю да блізкіх і хрысціянскай цярплівасцю. Супрацоўнік бібліятэкі Надзея Балюк падрыхтавала відэапрэзентацыю, што дапамагла гасцям сустрэчы ўзгадаць яркія моманты дзейнасці клуба. А самыя актыўныя сябры “Веры і жыцця”, разглядваючы фотаздымкі, якіх за пяць гадоў сабралася нямала, мелі магчымасць падзяліцца сваімі думкамі і разважаннямі, як Божае слова дакранулася да іх сэрцаў.
На завяршэнне айцец Максім правёў біблейскую віктарыну “Перамена розуму” на веданне праваслаўнага вучэння аб грахах і дабрадзейнасцях.
Алена ПЕТРУСЕВІЧ
Фота Святланы КІСЛАЙ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top