Які ён, кіраўнік будучыні?
Лукашенко: Академия управления при Президенте должна стать главным вузом Академия управления при Президенте Беларуси должна стать главным вузом. Об этом глава государства Александр Лукашенко заявил 18 октября на встрече со слушателями, студентами, магистрантами и аспирантами, профессорско-преподавательским составом, сотрудниками Академии управления. На снимке: 21-29. Александр Лукашенко. 30. Александр Лукашенко и ректор Академии управления Геннадий Пальчик. 31. ректор Академии управления Геннадий Пальчик. 32. глава Администрации Президента Наталья Кочанова. Фото Максима Гучека, БЕЛТА.

Які ён, кіраўнік будучыні?

Аляксандр Лукашэнка наведаў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце і сустрэўся з яе слухачамі, студэнтамі, магістран-тамі і аспі-рантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам і супрацоўнікамі.

Устойлівая мадэль кіравання

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты год — юбілейны для палітычных інстытутаў і фунда-ментальных асноў палітычнай сістэмы краіны, сваё 25-годдзе адзначаюць многія дзяржаўныя органы, сфарміраваныя на заранку станаўлення незалежнай Беларусі. «За чвэрць стагоддзя мы стварылі ўстойлівую мадэль кіравання, стабільную ў сваіх базавых арыенцірах. Яны простыя і зразумелыя кожнаму: суверэнітэт нашай краіны, дабрабыт грамадзян і справядлівае стаўленне да людзей, адзінства грамадства і многія іншыя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта мэты, у дасягненні якіх важнейшую ролю адыгрываюць органы дзяржаўнага кіравання. «Менавіта тут, у Акадэміі кіравання, мы можам адкрыта абмеркаваць перспектывы іх развіцця. З нашай апошняй сустрэчы ў такім фармаце прайшло амаль дзесяць гадоў. Гэта падстава падвесці некаторыя вынікі і паставіць новыя задачы перад айчыннай сістэмай дзяржкіравання. Знайсці адказы на пытанні: хто ён — кіраўнік будучыні? І якая роля Акадэміі ў падрыхтоўцы кіраўніцкіх кадраў?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён заўважыў, што Акадэмія кіравання — гэта ўнікальная навучальная ўстанова. «Тут разві-ваецца сучасная нацыянальная школа дзяржкіравання — ствараецца будучыня краіны. Будучыня, галоўная роля ў якой належыць тым, хто свядома выбраў адказны і няпросты шлях — служыць краіне і народу. І гэта праца, якая патрабуе поўнай самааддачы, адданасці дзяржаве, шчырага стаўлення да людзей, пастаяннага ўдасканалення», — сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік — гэта не “кабінетны чыноўнік”

Гаворачы аб існуючай сістэме дзяржаўнай службы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што выбудаваная мадэль у цэлым дае магчымасць вырашаць асноўныя задачы, гэта сістэма пастаянна ўдасканальваецца. А праблемы, паводле яго слоў, калі і ўзнікаюць, то часцей за ўсё звязаны з нядобрасумленным стаўленнем да работы і адсутнасцю належнай дысцыпліны.
«Недапушчальна, каб у ва-чах насельніцтва ўпраўленец асацыіраваўся з кабінетным чыноўнікам. Ён павінен быць бліжэй да людзей, нацэленым на вырашэнне канкрэтных праб-лем чалавека, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Тое, што ў адрас Адміністрацыі Прэзідэнта прадаўжаюць паступаць скаргі на бюракратыю і цяганіну, на жаль, красамоўна сведчыць, што практыка фармальных размоў або адпісак усё яшчэ існуе. І да гэтага маё стаўленне вядома».
Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы для кіраўніка любога рангу — гэта толькі палова поспеху. Важна пры неабходнасці ўмець своечасова, аргументавана і зразумела растлумачыць людзям прынятыя рашэнні і прычыны магчымых праблем, адказаць на любое, у тым ліку нязручнае, пытанне як насельніцтву, так і прадстаўнікам СМІ. «Сёння ж некаторыя кіраўнікі ў прынцыпе баяцца відэакамеры або мікрафона журналіста», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў, што ў Акадэміі кіравання навучаюць навыкам размовы з журналістамі, рабоце ў імправізаванай тэлевізійнай студыі. Прэзідэнт лічыць, што сучасны кіраўнік, безумоўна, абавязаны ўмець усё гэта. «Тым больш сёння, калі так імкліва развіваюцца інфармацыйныя тэхналогіі. І яны з’яўляюцца адным з дзейсных інструментаў для вырашэння многіх задач дзяржаўнага маштабу», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Таксама важна ўмець эфек-тыўна выкарыстоўваць у рабоце інтэрнэт-рэсурсы, аналізаваць грамадскае меркаванне і рэакцыю на дзейнасць мясцовага кіравання ў сацыяльных сетках, на форумах навін, выкарыстоўваць гэтыя рэсурсы ў дзяржаўных мэтах для рэалізацыі важных праектаў.
«Акрамя таго, дасведчаны кіраўнік павінен умець бачыць і падтрымліваць жывую ініцыятыву на месцах. Акумуляваць вакол сябе лепшыя прапановы і ідэі, дапамагаць у іх рэалізацыі. У сувязі з гэтым ад упраўленцаў чакаюцца большая, чым раней, публічнасць і актыўны ўдзел у сацыяльна-палітычным жыцці рэгіёнаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Самыя высокія патрабаванні

Прэзідэнт адзначыў: «Сёння ў падборы кадраў на кіруючую пасаду неабходна ўлічваць чалавечыя якасці і маральны крытэрый. Мы бачым, як на фоне сістэмнага ўкаранення новых тэхналогій у эканамічную дзейнасць і грамадскія адносіны ўзнікаюць новыя карупцыйныя рызыкі. У сувязі з гэтым прынцыпова важна на кіраўніцкія пасады адбіраць толькі зацікаўленых, неабыякавых і высокакваліфікаваных спецыялістаў, арыентаваных на служэнне краіне і людзям, а не на задавальненне асабістых або кар’ерных амбіцый».
А для павышэння прэстыжу кіраўніка, заявіў Аляксандр Лукашэнка, неабходна замацоўваць дадатковыя сацыяльна-прававыя гарантыі дзяржслужачых, што пацвярджаюць іх высокі статус.

Вопыт работы ў Парламенце

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў меркаванне, што ў Парламенце павінны быць прадстаўлены людзі з розных сфер і розных узростаў, уключаючы моладзь.
«Усюды гаворым: моладзь — наша будучыня, за моладдзю ўсё. І раптам там пяць чалавек камсамольцаў (членаў БРСМ. — Заўвага БелТА) вылучылі… — адзначыў беларускі лідар. — Але яны ведаюць тое, чаго мы не ведаем, тое, што ведае моладзь. Там павінны прафесійна розныя быць людзі і па ўзростах».
«Парламент — гэта вельмі сур’ёзная школа будучых упраўленцаў. Калі б я не прайшоў у парламент, я ніколі не быў бы Прэзідэнтам. Я там навучыўся больш, чым дзе-небудзь у жыцці», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Ён дадаў, што парламент па сваёй сутнасці — гэта форум і сутыкненне ідэй. Прэзідэнт не выключыў, што ў будучым у парламенцкім жыцці палітычныя партыі будуць адыгрываць больш значную ролю. «Мы да гэтага яшчэ прыйдзем, але прыйдзем прыгожа. Новыя людзі, новыя ідэі. На іх падставе сфарміруюцца і партыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
На думку Прэзідэнта, у парламенце павінны быць прадстаўлены ўсе слаі грамадства, ён павінен быць разнашэрсным, каб прымаемыя законы адпавядалі інтарэсам усіх грамадзян.

Гонар за моладзь

На думку кіраўніка дзяржавы, маладыя людзі ўмеюць разлічваць на сябе, імкнуцца атрымаць добрую адукацыю і работу. «Я ганаруся беларускай моладдзю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ёсць і адмоўныя прыклады, але такіх меншасць. Прэзідэнт катэгарычна супраць такіх шкодных звычак, як п’янства, курэнне і тым больш наркаманія.
«Мне вельмі падабаецца, што асабліва апошнім часам усе настроены на тое, каб адукацыю атрымаць, каб у жыцці нейкае месца заняць. Калі сям’я — то забяспечваць яе, атрымліваць дастойную работу, — прадоўжыў Прэзідэнт. — Сярод моладзі менш за ўсё ныцікаў, што, маўляў, зарплата не тая, нешта не так… Яны больш разлічваюць самі на сябе».
Аляксандр Лукашэнка хацеў бы, каб і ў далейшым моладзь умела разлічваць на сябе. «Хачу бачыць такую моладзь: сумленную, шчырую, прагрэсіўную, якая не спяшалася б выязджаць, а больш актыўна праяўляла б сябе ў краіне», — сказаў Прэзідэнт.

Актыўна ўключацца ў палітычнае жыццё

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што курс дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі нязменны: у краіне дзейнічае прынцып пераемнасці пакаленняў, захавання лепшых дасягненняў мінулага. «Амаль трэць нашых грамадзян нарадзіліся ў суверэннай Беларусі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія ўспрымаюць рэчаіснасць з пункту гледжання жыхароў самастойнай дзяржавы, — сказаў Прэзідэнт. — І настаў час актыўна ўключаць маладых людзей у палітычнае жыццё краіны. Фарміраваць дзяржаўнае мысленне ў тых, хто ідзе за імі. Выбудоўваць дыялог пакаленняў на аснове ўзаемнага даверу і павагі. Дыялог, у якім вопыт і інавацыі, мудрасць і рашучасць, асцярожнасць і смеласць знахо-дзяцца ў гармоніі і згодзе».
Галоўная роля ў гэтым працэсе адводзіцца ў тым ліку выкладчыкам акадэміі. Іх задача — не толькі перадаць свае глыбокія веды, але і падрыхтаваць дастойную змену.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што пытанне размеркавання выпускнікоў, як і далейшы іх кар’ерны рух, акадэмія павінна трымаць на кантролі. «І ў гэтым пытанні ёй трэба актыўна ўзаемадзейнічаць з дзяржаўнымі органамі, перш за ўсё з Адміністрацыяй Прэзідэнта, таму што закладваць трывалую аснову для стратэгічнага развіцця краіны на 20-30 гадоў наперад давядзецца маладым і энергічным, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Арыфметыка простая: каб адшліфаваць палітычна і сацыяльна сталага кіраўніка да 40 гадоў, яго прафесійнае развіццё павінна стартаваць як мінімум са студэнцтва, яшчэ ў пачатку працоўнага шляху».

Развіццё дзяржавы — за прафесіяналамі

«Але кожны, хто сёння марыць аб палітычнай кар’еры, павінен разумець, што шлях кіраўніка не такі просты, гэта цяжкая і напружаная праца. Толькі той, хто выстаіць выпрабаванні дзяржаўнай уладай і часам, захаваўшы гонар мундзіра, зможа выйсці на высокі ўзровень прыняцця адказных і лёсавызначальных рашэнняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён канстатаваў значнае амаладжэнне кадравага складу дзяржаўных органаў, звярнуўшы ўвагу, што ў гэтым працэсе важна ўлічваць не толькі ўзрост, але адбіраць спецыялістаў высокай кваліфікацыі.
«Рост нацыянальнай эканомікі, узровень дабрабыту грамадзян і пазіцыя краіны на міжнароднай арэне шмат у чым вызначаюць вынікі работы нас, упраўленцаў, цяперашніх і будучых. Ад іх умення стратэгічна думаць, папярэджваць або своечасова вырашаць праблемы таксама залежаць стабільнасць і згода нашага грамадства, — падкрэсліў Прэзідэнт. — На прыкладзе асобных краін сёння мы бачым, што ўжо не толькі прыродныя багацці або фінансавыя капіталы з’яўляюцца крыніцай канкурэнтных пераваг. Галоўнай умовай імклівага развіцця дзяржаў з’яўляюцца спецыялісты, прафесіяналы высокага ўзроўню».

Новы закон аб дзяржслужбе

Прэзідэнт адзначыў, што дзеючы закон аб дзяржслужбе, прыняты больш за 15 гадоў таму, патрабуе перагляду. «Неабходна ўлічыць практыку яго прымянення, а таксама актуальнасць вызначэння новых перспектыўных напрамкаў развіцця інстытута дзяржаўнай службы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Распрацаваць новы закон аб дзяржслужбе Прэзідэнт даручаў ужо даўно. У студзені 2019 года падрыхтаваны законапраект быў разгледжаны на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. «Нам давядзецца вырашыць канкрэтныя задачы: збліжэнне рэгламентацыі розных відаў дзяржаўнай службы, павышэнне службовай дысцыпліны, замацаванне комплексу матэрыяльных і сацыяльных гарантый, прызначаных кампенсаваць ускладаемыя на дзяржслужачых абмежаванні», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што сістэма дзяржаўнай службы ў прынцыпе не можа быць статычнай, таму што жыццё імкліва развіваецца. «Задача кіраўніцкай вертыкалі — быць наперадзе тэндэнцый і выклікаў ужо не заўтрашняга, а паслязаўтрашняга дня. Удасканаленне гэтай сістэмы — працэс бесперапынны. Таму пытанні вызначэння крытэрыяў падбору кадраў, новых падыходаў да фарміравання кадравага рэзерву заўсёды будуць патрабаваць нашай пастаяннай увагі», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле матэрыялаў БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top