В очередь на жилье стоят даже… уже умершие

В очередь на жилье стоят даже… уже умершие

Як паставілі на чаргу нябожчыка
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў час праверак эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і льготных пазык, накіраваных на будаўніцтва жылых дамоў (кватэр) у сельскіх населеных пунктах устаноўлены факты, калі сельгасарганізацыямі рашэнні аб будаўніцтве дамоў прымаліся без уліку патрэбнасці ў іх або без уліку генеральнай схемы забудовы вёсак і сацыяльнай інфраструктуры.
У ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс” на працягу 2007-2009 гадоў у вёсках Воля і Грыўда пабудавана 19 дамоў, з якіх два, прынятыя ў эксплуатацыю летась, на момант праверкі не былі размеркаваны і не зарэгістраваны. Прычым на пачатак будаўніцтва гэтых і некаторых іншых дамоў у таварыстве не было работнікаў, прынятых на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў.
У кастрычніку 2006 г. ААТ “Пінскрайаграсервіс” пры адсутнасці чаргі на паляпшэнне жылля пабудавала чатыры дамы агульным коштам 336 млн.руб. Пасля пасяджэння ў красавіку мінулага года калегіі абласнога Камітэта дзяржкантролю захады для іх засялення былі прыняты, што пацвердзіла інфармацыя райсельгасхарчу. Аднак праверка паказала, што ў двух дамах у в.Грыўковічы дасюль ніхто не жыве.
Ва ўсіх правераных сельскагаспадарчых арганізацыях выяўлены парушэнні заканадаўства пры пастаноўцы на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Так, у ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка” з 70 чалавек, што стаялі на ўліку, шасцёра на момант праверкі не знаходзіліся ў працоўных адносінах з гэтым таварыствам. Заява аднаго з грамадзян з просьбай паставіць яго на ўлік, была прынята 27.08.2008г., а разгледжана — толькі 15.05.2009г. Просьба была задаволена, але… Але гэты чалавек памёр 4.11.2008г., г.зн. за сем месяцаў да разгляду заявы.
Усяго ў ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка” выяўлена больш чым 90 розных парушэнняў пры пастаноўцы грамадзян на ўлік, а чатыры чалавекі пастаўлены на чаргу наогул без афармлення асабовых спраў.
У вобласці не ўдзяляецца дастатковай увагі магчымасці выкупу і рэканструкцыі ў сельскіх населеных пунктах пустых дамоў, што належаць як грамадзянам, так і арганізацыям. Скажам, на 1.02.2010г. на тэрыторыі 18-ці населеных пунктаў у зоне абслугоўвання СВК “Хадосы” Камянецкага раёна пустуе 250 дамоў, якія належаць грамадзянам, і шэсць кватэр, падведамасных раённаму жылкамунгасу.
Выяўлены шматлікія парушэнні пры размеркаванні жылля, ёсць парушэнні пры адчужэнні дамоў, пабудаваных з дзяржаўнай падтрымкай.
Як выявілі праверкі, завышаецца кошт выкананых будаўніча-мантажных работ, а таксама кошт вясковых жылых дамоў. Другое з названых парушэнняў рэгулярна фіксуецца спецыялістамі абласнога філіяла “Белаграпрамбанка”. Толькі за 2008-2009гг. імі ўстаноўлена завышэнне кошту будаўніцтва жылля ў 22 сельскагаспадарчых арганізацыях на агульную суму 264,2 млн.руб.
У сельгасарганізацыях недастатковая ўвага ўдзяляецца адчужэнню дамоў шляхам пераафармлення запазычанасці паводле крэдытаў, за кошт якіх пабудаваны або рэканструяваны дамы для вясковых жыхароў.
На падставе праведзеных праверак разглядаецца пытанне аб адміністрацыйнай адказнасці віноўных.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top