Жабінкаўскія камунальнікі падтрымліваюць чысціню і парадак у горадзе

Жабінкаўскія камунальнікі падтрымліваюць чысціню і парадак у горадзе

Жабінкаўскія камунальнікі пастаянна падтрымліваюць чысціню і парадак у горадзе. З надыходам вясны, калі ў прыродзе ўсё абуджаецца, у новыя фарбы “апранаюцца” дэкаратыўныя платы і лавачкі ў скверах, на плошчы, парку, на вуліцах з’яўляюцца клумбы з раннімі кветкамі-краскамі. У фотаб’ектыў нашага фотакарэспандэнта трапілі жанчыны-камунальніцы, якія ля Дома культуры фарбавалі лаўкі. Сярод іх лепшыя рабочыя Ніна Шабацька, Марыя Мацкевіч і іншыя. А брыгада рабочых у складзе Аляксандра Каця, Цімафея Посахава і Анатоля Саўчука абнаўлялі асфальт. Словам, яны рабілі ўсё, каб наш горад прыгажэў. А мы з вамі павінны падтрымліваць чысціню і парадак, створаныя іх рукамі, тым самым шанаваць працу іншых.


На здымках: фарбуюць лаўкі Н.Шабацька і М.Мацкевіч; рамантуюць асфальт у раёне прывакзальнай плошчы рабочыя А.Каць, Ц.Посахаў і А.Саўчук.
Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top