Калі маці не дбае аб дзіцяці

Суд Жабінкаўскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні ў прысутнасці асоб, абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне непаўнагадовых дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, вынес абвінаваўчы прыгавор у адносінах да грамадзянкі Я.
Жанчына павінна была штомесячна пакрываць расходы на ўтрыманне свайго пяцігадовага сына, які знаходзіцца на дзяржзабеспячэнні і ў адносінах да якога Я. паводле рашэння суда Жабінкаўскага раёна пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Але гора-маці, што не дбае аб сваім дзіцяці, ухілялася ад кампенсавання расходаў і не пагасіла запазычанасці, якія ўтварыліся на карысць аддзела па адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама, філіяла “Спецыялізаваны дом дзіцяці” Пінскай дзіцячай бальніцы і Кобрынскага дзіцячага дома. Так, будучы працаўладкаванай з 16 лістапада мінулага года ў Жабінкаўскую цэнтральную раённую бальніцу, з 10 студзеня па 4 ліпеня сёлета грамадзянка Я. наўмысна, без уважлівых прычын не з’явілася на працу больш за дзесяць дзён на працягу трох месяцаў, тым самым здзейсніла 34 прагулы. Гэта прывяло да няпоўнага выканання абавязацельстваў па кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне яе непаўналетняга сына, на суму 343 рублі 67 капеек.
Дзяржаўны абвінаваўца — памочнік пракурора раёна Таццяна Жарынава — з улікам абставінаў справы і асобы абвінавачваемай, таго, што Я. неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, прапанавала суду назначыць пакаранне ў выглядзе арышту на тры месяцы.
Суд таксама прыйшоў да высновы, што мэты крымінальнай адказнасці, у тым ліку і папярэджанне новых злачынстваў, будуць дасягнуты пры ўтрыманні грамадзянкі Я. ва ўмовах строгай ізаляцыі ад грамадства, і на падставе ч. 2 арт. 174 Крымінальнага кодэкса назначыў ёй пакаранне-арышт на тры месяцы. Акрамя таго, у адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК да жанчыны прыменена прымусовае супрацьалкагольнае лячэнне.
Уладзімір КІРЫЛЮК, пракурор Жабінкаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда