Не станьце ахвярай ілжэперапісчыкаў

Не станьце ахвярай ілжэперапісчыкаў

У рэдакцыю пазваніла наша даўняя чытачка Наталля. “Мая цётка жыве ў вёсцы на Гродзеншчыне, — казала занепакоеная жанчына. — Бабуля ўжо ў гадах, ходзіць з кіёчкам і даверлівая, як дзіця. Нядаўна да яе прыходзілі прадаўцы нейкіх коўдраў, іншыя прапаноўвалі даражэнны фільтр для ачысткі вады (хаця ў бабулі калодзеж, каналізацыі няма). Добра, што другі пляменнік акурат наведаўся да яе і прадпрымальных “гандля-роў” выправадзіў з хаты. А ўчора ў тэлефоннай размове з ёю даведалася, што да цёткі званілі перапісчыкі, пыталіся яе асабістыя дадзеныя, асабліва цікавіліся банкаўскай карткай. Перапіс яшчэ не пачаўся. Няўжо такую інфармацыю маюць права пытацца па тэлефоне ці гэта “ілжэперапісчыкі” арудуюць?
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка аддзела статыстыкі Жабінкаўскага раёна Алены Асадчай.
— Прыемна, што чытачцы неабы-якавы лёс роднага чалавека. Цяпер, калі масава ў краіне вядзецца растлумачальная работа сярод насельніцтва аб перапісе, злодзеі не дрэмлюць і ўключаюцца ў работу, каб мець сваю выгоду. Так званыя ілжэперапісчыкі абзвоньваюць пенсіянераў, састарэлых і адзі-нокіх людзей і намагаюцца выведаць патрэбную ім асабістую інфармацыю. У размове цікавяцца і дадзенымі банкаўскіх картак. Падкрэслю: перапіс не праводзіцца па тэлефоне! Калі вам пазвоняць з такой просьбай, кладзіце трубку! Гэта злодзеі! Калі вы не жадаеце, каб вас ці вашых родных турбавалі, запоўніце перапісную анкету самастойна на сайце ў інтэрнэце або паведаміце дадзеныя пра сябе на стацыянарным участку (з 4 па 30 кастрычніка).
Запісала Святлана БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top