Галоўная задача — эфектыўнасць і прадукцыйнасць

Галоўная задача — эфектыўнасць і прадукцыйнасць

20 красавіка пад старшынствам М.В.Токара прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама. Удзел у ім прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў ад Жабінкаўскай выбарчай акругі №30 С.Д.Ашмянцаў.
Спачатку было разгледжана пытанне аб выніках работы народнай гаспадаркі і выкананні бюджэту раёна ў першым квартале 2012 года. Дакладвалі намеснік старшыні райвыканкама А.П.Грыгарчук і начальнік планавага аддзела С.М.Плавух. Адзначалася, што забяспечана выкананне параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, рэнтабельнасці продажаў у сельгасарганізацыях, экспарту тавараў у цэлым, сальда знешняга гандлю, рознічным тавараабароце, уводзе жылля. Раён справіўся з заданнямі рэнтабельнасці продажаў у цэлым, а таксама ў галінах прамысловасці, выручцы ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, паслуг.
Не выкананы прагнозы інвестыцый у асноўны капітал, экспарту тавараў мясцовай і бязведамаснай прыналежнасці, экспарту паслуг у цэлым, энергазберажэнні.
Усе тры заводы — цукровы, камбікормавы і торфабрыкетны — зменшылі вытворчасць прадукцыі ў натуральным выражэнні, адпаведна на 70,6%, 1,2% і 1,8%. Са стратамі працавалі райспажыўтаварыства, прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання “Ракітніца”.
У раён слаба прыцягваюцца інвестыцыі. Так, за студзень-сакавік іх накіравана 56379 млн. руб. Рост аб’ёмаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах склаў толькі 68,6% (прагноз — 94%). Упраўленням і аддзелам райвыканкама, кіраўнікам арганізацый было ўказана на адсутнасць праектаў, прапануемых да рэалізацыі ў 2012 годзе з прыцягненнем замежных інвестыцый.
Узровень беспрацоўя ў раёне на 1 красавіка да эканамічна актыўнага насельніцтва склаў 0,6%, пры заданні да канца года 1,3%. За студзень-сакавік працаўладкавана 62 чалавекі, накіравана на навучанне — 6.
Сярэднемесячная заработная плата за студзень-люты 2012г. склала ў раёне 2374,2 тыс. руб. ці 190% да адпаведнага леташняга перыяду.
Даходы бюджэту за першы квартал — 31090,6 млн. руб. ці 23,5% гадавых назначэнняў, у тым ліку ўласныя — 13399,3 млн. руб. альбо 21% гадавога плана і 145,4% да адпаведнага перыяду 2011г. Расходная частка бюджэту раёна за тры месяцы прафінансавана на 31055,2 млн. руб. ці 24,2% удакладненага гадавога плана. У прыярытэтным парадку забяспечвалася фінансаванне першачарговых расходаў мясцовых бюджэтаў (заработная плата, трансферты насельніцтву, харчаванне, медыкаменты, камунальныя плацяжы і іншыя сацыяльныя выдаткі).
Выканкам даручыў кіраўнікам арганізацый усіх форм уласнасці разгледзець вынікі работы за першы квартал 2012г. у калектывах, намеціць канкрэтныя меры ў павышэнні эфектыўнасці работы і адказнасці кадраў за выкананне прагнозных параметраў і заданняў на бягучы год, забяспечыць бясстратную дзейнасць.
На пасяджэнні выканкама са справаздачамі выступілі намеснікі старшыні райвыканкама, якія курыруюць пэўныя галіны народна-гаспадарчага комплексу раёна, былі заслуханы кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія далажылі аб выніках работы сваіх калектываў, праблемах і мерах, што неабходна прыняць для больш эфектыўнага гаспадарання. У ходзе абмеркавання пытання падкрэслівалася: галоўная задача на любой вытворчасці — рост прадукцыйнасці працы, нарошчванне аб’ёмаў прадукцыі. Толькі так можна павысіць заработнкую плату, палепшыць дабрабыт людзей.
Затым былі разгледжаны вынікі ацяпляльнага сезона 2011-2012 г.г. і задачы ў падрыхтоўцы народна-гаспадарчага комплексу раёна да асенне-зімовага перыяду 2012-2013 г.г., а таксама работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў, здзяйсненні адміністрацыйных працэдур. Па ўсіх абмяркоўваемых пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top