Салодкі прыз ад рысяняці Агеньчыка

Салодкі прыз ад рысяняці Агеньчыка

У шосты школьны дзень у другой гарадской школе прайшло спартыўнае свята “Усе на старт!”. Дырэктар установы Ірына Кашчэва пажадала дзецям і іх бацькам перамог і высокіх вынікаў.
Рухомыя гульні, эстафеты і конкурсы праводзіліся на стадыёне школы, на дзіцячай пляцоўцы, у спартзале. Вучні 6-11 класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя Валерыя Кабаша, Таццяны Рыбак, Аляксандра Талсцяка спаборнічалі ў бегу і скоках у даўжыню, гулялі ў валейбол і баскетбол. Хлопчыкі і дзяўчынкі з 2-4 класаў спрабавалі свае сілы ў розных эстафетах з мячом, у бегу з перашкодамі, у іншых вясёлых конкурсах, якія падрыхтавала настаўніца пачатковых класаў Аксана Сысоева.
Вельмі прыемна было назіраць, як бацькі хваляваліся за дзяцей, а Святлана Царук нават прыйшла на спартыўнае свята са сваім малодшым сыночкам Давідам, яны ра-зам трымалі вялізны плакат у падтрымку 3 “А” класа.
Весела і гучна прайшла спартландыя “Я, ты, ён, яна — разам мы піянерская сям’я”, прысвечаная дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Педагог-арганізатар Аляксандра Вараб’ёва (яна ж і вядучая) падрыхтавала для дзяцей цікавыя і захапляльныя спаборніцтвы, па выніках якіх першае месца заняла каманда 5 “А” класа, другое — 5 “Б”.
Кожны ўдзельнік спарт-ландыі атрымаў салодкі прыз ад талісмана піянер-скай арганізацыі — рысяняці Агеньчыка.
Па словах удзельнікаў і балельшчыкаў, свята ўдалося на славу: зарад энергіі і спартыўнага азарту застанецца ў душы кожнага, падштурхне на новыя дасягненні і перамогі.
Наталля УРБАН, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
СШ № 2

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top