Жабінкаўцы на суботніку

Жабінкаўцы на суботніку

21 красавіка ў рамках рэспубліканскага суботніка добраахвотная працоўная акцыя прайшла і на Жабінкаўшчыне. У ёй удзельнічала звыш 7800 чалавек. Многія працавалі на сваіх рабочых месцах, іншыя добраўпарадкоўвалі тэрыторыі, якія прылягаюць да адміністрацыйных будынкаў, наводзілі чысціню і парадак у населеных пунктах, на месцах баявой і воінскай славы, ля захаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, перабіралі бульбу ў СВК “Арэпічы”. Актыўнымі былі на суботніку члены грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і “БРСМ”.
Вытворцы камбікармоў, напрыклад, наводзілі парадак на прызаводскай тэрыторыі, займаліся рамонтнымі работамі ў цэху-комплексе выпуску асноўнай прадукцыі. У працоўнай акцыі тут удзельнічала каля 380 чалавек і ў раённы бюджэт з прадпрыемства пералічана звыш 12 млн. 615 тыс. рублёў.


А наогул жабінкаўцы зарабілі на суботніку звыш 98 млн. руб., якія пералічаны ў абласны бюджэт. Частка іх пойдзе на будаўніцтва дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, другая — на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Людміла КОСЦІНА.

На здымках: на добраўпарадкаванні гарадскога парка і вуліц.

Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top