«Я буду работать с вами…»

«Я буду работать с вами…»

“Я буду з вамі працаваць…”
Я памятаю той дзень тры гады таму назад, калі на парозе нашай кватэры з’явілася кволая дзяўчынка, што сказала ветліва і ласкава:
— Я — Старыкевіч Таццяна Аляксандраўна. Добры дзень, я буду з вамі працаваць…
З самай першай сустрэчы яна мне і жонцы надзвычай спадабалася. Папярэдне мы звярнуліся ў раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з просьбай прыслаць работніка, які будзе нас наглядаць. Мы адразу адчулі ў Таццяне добразычлівага і адказнага чалавека, вельмі ўважлівага да нашых праблем-перажыванняў.
Асабліва выразна гэта праявілася ў сакавіку 2008 года, калі я згубіў дарагога мне чалавека — люблю жонку Ганну Міхайлаўну. Танечка з разуменнем аднеслася да майго гора. Дапамагала ў арганізацыі пахавання, не дазваляла мне заставацца сам-насам з бядой. Не паводле графіку, а па загаду сэрца наведвала маладая жанчына старога чалавека. Раптам адчуў, што гора моцна адбілася на здароўі, прынамсі, хутка стаў падаць зрок. Тут у пору было засмуціцца, замітусіцца ў адчаі. Танечка ізноў не кінула мяне: у цэнтры замовіла сацыяльнае таксі і адвезла на прыём у абласную бальніцу, дзе ўрачэбная камісія аднесла мяне да першай групы інваліднасці.
Я пражыў доўгае, складанае жыццё. Шчаслівы, што яно складвалася не толькі з ліхалецця (быў на вайне…), але і са спатканняў з добрымі людзьмі. Вельмі ўдзячны лёсу, што напрыканцы, на сконе жыцця ён дараваў мне міласэрнага, уважлівага, шчырага чалавека. Хачу ад усёй душы сказаць словы ўдзячнасці Таццяне Аляксандраўне, пажадаць ёй і яе сям’і здароўя, дабра. Няхай усім супрацоўнікам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ласкава свеціць сонца, няхай цёпла будзе на сэрцах, што клапоцяцца пра нас, пенсіянераў і ветэранаў.
А сваім аднагодкам хачу параіць: будзьце маладымі — калі не целам, дык душою, у нас заўсёды павінна ставаць сіл для змагання з балячкамі, каб яны крый божа не адолелі. Не бойцеся звярнуцца па дапамогу ў аддзяленне сацыяльнай дапамогі. Там заўжды зразумеюць, падтрымаюць і словам, і справай. Сацыяльныя работнікі не проста працуюць з намі, яны нам суперажываюць, гатовыя не толькі прынесці лекі і прадукты, альбо прыбрацца ў кватэры, але быць амаль роднымі людзьмі. Такою стала для мяне сацыяльны работнік Таццяна Аляксееўна, дапамажы ёй Бог!
П.ЛАПЫГІН, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
На здымку: шчырая апякунка Т.А.Старыкевіч з ветэранам П.Лапыгіным.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top