“Мой ураджай!”

“Мой ураджай!”

Свет наш прыгожы. У аматара фотасправы рука так і цягнецца, каб пакінуць на памяць непаўторныя цудоўныя імгненні. А колькі магчымасцяў дае шчодрая восень!
Разумеючы гэта, рэспубліканская прафсаюзная газета “Беларускі Час” і афіцыйны інтэрнэт-партал ФПБ 1prof.by, заклікаюць прыхільнікаў “ціхага палявання” прыняць удзел у конкурсе “Мой ураджай!”.
Падрабязней з правіламі фотаспаборніцтва можна азнаёміцца непасрэдна на партале. Цяпер жа скажам, што паўдзельнічаць можа кожны, каму споўнілася 18 гадоў. Патрабаванні да здымка: фармат — JPEG ад 2 МБ, памер — 1800*1200, дазвол — не менш 72 dpi, тэматыка — фота агародніны ці фруктаў з іх уладальнікам або членамі яго сям’і, здымак павінен адпавядаць маральна-этычным нормам. УВАГА: ад кожнага ўдзельніка і з адной электроннай скрыні прымаецца толькі адно фота. Пашукайце ў сваіх “засеках”, майстры фотасесій, тое самае-самае, што можа прынесці вам перамогу! А калі вызначыліся са здымкам — дасылайце яго на адрас
1profmarketing@gmail.com (з пазнакаю “На конкурс”).
Не забудзьцеся таксама пра суправаджальны ліст. У ім АБАВЯЗКОВА ўкажыце наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго кантактны тэлефон, месца жыхарства; хто змешчаны на здымку (імя і прозвішча ўдзельніка фота); месца, дзе зроблены здымак.
Конкурсныя работы прымаюцца да 23 гадзін 59 хвілін 24 верасня і размяшчаюцца на партале 1prof.by. Пераможца вызначаецца шляхам адкрытага інтэрнэт-галасавання 25 верасня — 1 кастрычніка на старонцы партала, уваход на якую ажыццяўляецца праз рэкламны банер на галоўнай старонцы. У карыстальніка будзе магчымасць ацаніць адзін з фотаздымкаў, клікнуўшы на яго парадкавы нумар. Найлепшым сярод канкурсантаў патрабавальная камісія прызнае таго, чыя работа набярэ максімальную колькасць галасоў. Вынікі будуць апублікаваныя на партале 1prof.by 3 кастрычніка, а на наступны дзень — у газеце “Беларускі Час”. Удзельнічайце ў конкурсе і інтэрнэт-галасаванні, цікаўцеся прафсаюзным жыццём, далучаючыся да кола сяброў-чытачоў “Беларускага Часу” і прафсаюзнага партала!
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top