Пачалася сяўба азімых

Пачалася сяўба азімых

На мінулым тыдні ў Беларусі пачалася масавая сяўба азімых збожжавых. Паводле дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 4 верасня, азімыя збожжавыя пасеяны на 68,5 тыс. га, што складае 5,07 працэнта да плана. У цэлым у бягучым годзе азімыя збожжавыя зоймуць 1 352,3 тыс. га сельгасплошчаў. Сяўба ўжо ідзе ва ўсіх абласцях Беларусі: у Магілёўскай засеяна 10,5 працэнта плошчаў, Віцебскай — 9,27 працэнта, Мінскай — 3,7 працэнта, Гродзенскай — 3,37 працэнта, Брэсцкай — 3,15 працэнта, Гомельскай вобласці — 1,81 працэнта. Прадаўжаецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых збожжавых: падрыхтавана ўжо 530,4 тыс. га (39,2 працэнта плана). Згодна з рабочым планам правядзення асенніх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе, зацверджаным Мінсельгасхарчам, сяўбу азімых збожжавых плануецца завяршыць 2 кастрычніка.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top