У школу – з падарункамі

У школу – з падарункамі

Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.
Напярэдадні новага навучальнага года прадпрыемствы і арганізацыі Жабінкаўшчыны, грамадскія аб’яднанні, а таксама жыхары раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з “Добрым Сэрцам!”, падчас якой наведалі шматдзетныя, малазабяспечаныя сем’і, тыя, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і ўручылі дзецям-школьнікам канцылярскія прылады. Так, у мінулую пятніцу, 30 жніўня, супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС — першы намеснік начальніка аддзела Андрэй Харламянкоў, спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганна Усцьянчык ра-зам з выконваючым абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Яўгенам Мацюшыным і старшынёй Маладзёжнага парламента Лідзіяй Лінік наведалі сем’і Кавальчукоў-Астапукоў са Стрыганца і Кікаўскіх з Ракітніцы.
Ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях дзеці атрымалі рукзакі, наборы першакласніка, пропісы, сшыткі, ручкі, пеналы, вокладкі, пластылін, тэматычныя пазлы, размалёўкі. Бацькам супрацоўнікі ўручылі кніжкі-памяткі “Бяспечнае дзяцінства”. Яны падкажуць дарослым, як навучыць дзяцей бяспечным паводзінам на дарозе і лёдзе, на прыродзе і вуліцы, у побыце і іншых месцах.
Яўген Мацюшын і Лідзія Лінік уручылі неабходныя школьныя прылады, набытыя на сродкі, што сабралі работнікі суда Жабінкаўскага раёна, аддзела Дэпартамента аховы, РАУС, валанцёры БРСМ.
Падарункі сталі прыемнай нечаканасцю для дзяцей. Яны спатрэбяцца ў школе і дапамогуць у вучобе.

 

Popularity: 1%

Top