Пазбягайце ўкусаў камароў

Пазбягайце ўкусаў камароў

Малярыя — гэта паразітарнае захворванне, якое характарызуецца перыядычнымі прыступамі ліхаманкі, павелічэннем печані, селязёнкі, анеміяй. Ад дадзенай інфекцыі штогод паміраюць звыш аднаго мільёна людзей. 90 працэнтаў выпадкаў малярыі рэгіструецца ў Афрыцы, астатнія 10 — у Індыі, Бразіліі, Шры-Ланцы, В’етнаме, Калумбіі. Нягледзячы на тое, што гэта пераважна трапічная інфекцыя, у Беларусі маюцца ўмовы для яе распаўсюджвання. У большасці выпадкаў малярыя перадаецца праз укусы інфіцыраваных самак малярыйных камароў, а таксама праз заражаную кроў ад паразітаносьбітаў пры пераліванні і шпрыцавых ін’екцыях. Пры любых бытавых кантактах з хворым чалавекам заразіцца нельга.
Вядомы чатыры формы малярыі: трапічная, трохдзённая, чатырохдзённая і авале-малярыя (узбуджальнік мае авальную форму). Найбольш цяжкая — трапічная.
Многія людзі, якія пабывалі ў “малярыйных” краінах і захварэлі на яе, бывае доўгі час і не здагадваюцца пра гэта. У некаторых хворых могуць паяўляцца прадвеснікі захворвання: недамаганне, патлівасць, няўстойлівы стул, павышэнне тэмпературы да 38 на працягу 2-3 дзён. У большасці выпадкаў малярыя пачынаецца раптоўна і працякае цяжка. Пасля скрытага перыяду (у сярэднім сем дзён) хвароба пачынае прагрэсаваць. Для малярыі характэрна прыступападобнае цячэнне. У захварэўшага чалавека пачынаюцца прыступы, якія складаюцца з трох фаз. У першай — моцныя дрыжыкі. У другой — гарачка, рэзка павышаецца тэмпература, якая суправаджаецца моцным галаўным болем, болем у мышцах, суставах, млоснасцю, рвотай. У трэцяй фазе прыступ заканчваецца моцным потааддзяленнем і падзеннем тэмпературы. Такія прыступы могуць быць штодзённымі або праз 2-3 дні. У перыяд паміж імі хворы адчувае сябе даволі добра. На фоне прыступаў павялічваюцца селязёнка, печань, развіваецца анемія, пакутуюць усе сістэмы арганізма: сардэчна-сасудзістая, нервовая, мочапалавая, кроветворная.
Для лячэння малярыі выкарыстоўваюць розныя прэпараты, якія могуць папярэ-джваць яе прыступы, хутка купіраваць сімптомы прыступу, які пачаўся, ці поўнасцю ліквідаваць узбуджальніка.
Для прафілактыкі неабходна пазбягаць укусаў камароў (выкарыстоўваць рэпеленты, ахоўныя сеткі для вокан і дзвярэй). Таму, хто накіроўваецца ў нядобранадзейныя па малярыі краіны, неабходна звярнуцца да ўрача-інфекцыяніста і паводле яго назначэння прымаць супрацьмалярыйныя лекавыя прэпараты.
Аляксандра ЖАГАЛЬСКАЯ, урач-інфекцыяніст Жабінкаўскай ЦРБ.

Popularity: 1%

Top