Пра абсталяванне месцаў, дзе курэнне забаронена

Пра абсталяванне месцаў, дзе курэнне забаронена

Паводле статыстыкі, у наш час амаль 28 % беларусаў ва ўзросце старэй за 16 гадоў любяць падыміць (прычым толькі 10 % бяруць у рукі цыгарэту калі-нікалі, большасць жа ўцягнулася ў гэту згубную звычку).
Дзяржпраграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” ставіць задачу да 2020 года знізіць распаўсюджанасць тытунекурэння да 24,5 %, чаму таксама павінен спрыяць дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2019 года № 2 “Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Сёлета з 27 ліпеня ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 года № 28 “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў”, у тым ліку пашырэння пераліку месцаў, дзе забаронена курэнне (на дзіцячых пляцоўках, на прыпынках, пасадкавых пляцоўках, у межах тэрыторый, занятых пляжамі і г.д.).
Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці неабходна актывізаваць работу па рашэнні пытанняў вызначэння месцаў, межаў тэрыторый, дзе забаронена курэнне, устаноўкі знакаў, якія забараняюць курэнне, назначэння адказных за арганізацыю дадзенай работы і кантролю выканання.
З 27 ліпеня бягучага года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2019 года № 35 “Аб ўстанаўленні ўзору і патрабаванняў да размяшчэння знака аб забароне курэння”, у адпаведнасці з якой юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права дадаткова (апроч месцаў, у якіх забаронена ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, або ў межах памяшканняў, аб’ектаў і тэрыторый) размяшчаць знак аб забароне курэння ў памяшканнях, на аб’ектах і (ці) тэрыторыях, якія належаць ім на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання, або на іншай законнай падставе, дзе курэнне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі забаронена.
Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст Жабінкаўскага райЦГЭ.

Popularity: 1%

Top