Лепшы падворак — у Манішкаў

Лепшы падворак — у Манішкаў

У аграгарадку Астромічы Кобрынскага раёна ад-быўся абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.
Маладзёжны праект быў часткай раённага свята-конкурсу традыцыйнай культуры “Золата палёў”, прымеркаванага да заканчэння ўборкі ўраджаю. За ганаровае званне “Уладар сяла — 2019” змагаліся пераможцы раённых этапаў — 12 самых актыўных маладых сем’яў.
Усе яны пражываюць у сельскай мясцовасці, вядуць дапаможную гаспадарку і гадуюць дзетак. З іх тры сям’і — шматдзетныя.
Пасля ўрачыстага адкрыцця і прывітання ганаровых гасцей адбылося знаёмства з сем’ямі-ўдзельнікамі ў конкурсе “Вітаем па-беларуску”.
Затым журы і госці свята наведалі выставы дасяг-ненняў сем’яў, пазнаёміліся з іх падворкамі і, вядома ж, ацанілі кулінарныя здольнасці гаспадынь.
Дынамічна і пры актыўнай падтрымцы гледачоў і мясцовых творчых калектываў на спартыўнай пляцоўцы адбыліся конкурсы: “Сялянская эстафета”, “Па дровы”, “Гаспадары”, “Сямейныя гульні” “Сялянскія прысмакі”, “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі”.
Асабліва хочацца адзначыць кулінарныя здольнасці маладых гаспадынь. На конкурс некаторыя з іх прыгатавалі стравы, рэцэпты і сакрэты прыгатавання якіх невядомыя нават інтэрнэту.
Першае месца прысу-джана сям’і з Баранавіцкага раёна. На другім — сям’я з Лунінецкага, на трэцім — з Ляхавіцкага раёна. Ну, а прадстаўнікі Жабінкаўшчыны Яўген і Марына Манішкі з дачушкай Кацярынкай (сынок Андрэйка, як зусім маленькі, застаўся дома), якія прыехалі з Мацеевічаў, занялі першае месца ў намінацыі “Лепшы вясковы падворак”.
Аляксей ГАНЧУК.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Top