У славу агульнай Перамогі

У славу агульнай Перамогі

У рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на Брэстчыне пройдуць мерапрыемствы патрыятычнай акцыі “У славу агульнай Перамогі”, мэта якой — садзейнічаць захаванню памяці пра падзеі ваеннага ліхалецця і ўвекавечанню імёнаў яе ўдзельнікаў.
Падчас акцыі ва ўсіх рэгіёнах вобласці, як і ў цэлым па краіне, ва ўрачыстых абставінах з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай будзе праведзена закладка зямлі ў капсулы з месцаў воінскай славы і гібелі мірнага насельніцтва. У кожную будзе закладзены спіс імён загінулых, а таксама інфармацыя пра мясцовасць і лю-дзей, што ўнеслі значны ўклад у разгром фашызму. Усе капсулы будуць дастаўлены ў Мінск і 9 мая 2020 года — у дзень 75-годдзя Перамогі — змешчаны ў нішы храма-помніка ў гонар Усіх Святых у сталіцы.
На Брэстчыне акцыя стартуе ў верасні, на Жабінкаўшчыне яна адбудзецца ў красавіку наступнага года.

Popularity: 1%

Top