Прадухіляючы крадзяжы, зберагаем грошы

Экстраны выклік нарада міліцыі з дапамогай ручных сістэм трывожнай сігналізацыі забяспечыць вам асабістую і маёмасную бяспеку ў выпадку здзяйснення на вас і вашу кватэру разбойных нападаў і грабяжоў.

З мэтай павышэння даступнасці аховы паслуг грамадзянам прадастаўляецца беспрацэнтная растэрміноўка аплаты кошту выкананых работ (кошту ўстаноўленых прыбораў і матэрыялаў, а таксама работ па мантажы і наладцы) пры абсталяванні памяшканняў сродкамі ахоўнай сігналізацыі тэрмінам на 6 месяцаў. Дарэчы, самае істотнае ўкладанне прыйдзецца зрабіць толькі ў самым пачатку – на абсталяванне і мантажныя работы. Пагадзіцеся, што затрачаныя сродкі акупяцца, калі ўлічыць што бытавая тэхніка і гаджэты сёння каштуюць нятання, а вынесці іх вельмі проста. Так што аднойчы, патраціўшы грошы на ахову, вы атрымаеце ўпэўненасць у тым, што ваша кватэра пад аховай і ні адзін злодзей не паквапіцца на вашу маёмасць. Бо за апошнія некалькі гадоў супрацоўнікі падраздзяленняў аховы не дапусцілі ніводнага крадзяжу ў ахоўваемых жылых кватэрах. Віталь Ануфрыюк, начальнік Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы, маёр міліцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда