Запрашаем на службу

Запрашаем на службу

На сённяшні дзень кожны ведае, што дыплом – гэта не проста кніжачка з адзнакамі, а пэўная база ведаў, пуцёўка ў жыццё, цікавая праца і больш-менш стабільная матэрыяльная незалежнасць. Патрэбна толькі жаданне вучыцца, а потым выкарыстаць атрыманыя веды на практыцы. Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы прапануе атрымаць вышэйшую адукацыю ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскім інстытуце ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. І хоць на сённяшні дзень штат аддзела амаль укамплектаваны кадрамі, аднак юнакі, якія маюць намер служыць у органах унутраных спраў, заўсёды могуць азнаёміцца з правіламі паступлення на дзённую і завочную формы навучання ў гэтыя ўстановы. А таксама прыйсці ў дружны калектыў, які мае багатую гісторыю, свае традыцыі і напрактыцы пазнаёміцца са службай абаронцы правапарадку. Запрашаем маладых людзей у Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы.

Сяргей ЯКАЎЧУК, старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы, старшы лейтэнант міліцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top