24 жніўня ў аддзеле загс Жабінкаўскага райвыканкама нарадзілася яшчэ адна сям’я. Свае лёсы аб’ядналі ў адзін Максім Нікіцюк і Іна Крук. Мы жадаем маладажонам, каб іх сямейнае жыццё заўсёды было напоўнена радасцю, цеплынёй і вернасцю.
Дарагія Іна і Максім! Цяпер вы блізкія і родныя людзі, беражыце і разумейце адзін аднаго, старайцеся перажываць усе радасныя моманты і няўдачы разам. Жадаем, каб ваш шлюб быў надзейным і бясконцым, каб у вашым доме неўзабаве загучаў дзіцячы смех і заўсёды панавалі дабрабыт ды ўтульнасць.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда