Флікер — твая бяспека на дарозе!

Флікер — твая бяспека на дарозе!

За кожным дарожна-транспартным здарэннем заўсёды стаіць некалькі фактараў. Сярод іх і хуткасць руху аўтамабіля, і стан праезнай часткі, і ўмовы надвор’я. У выпадку аварый з удзелам пешаходаў у гэту групу можна ўключыць і іх бачнасць на дарозе. У цёмны час сутак гэты фактар часта мае рашаючае значэнне.
Дзейсным спосабам абароны пешаходаў на дарозе з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных святлоадбівальных элементаў на адзенні. Святлоадбівальнікі, ці флікеры — спецыяльныя ўстройствы, якія ярка свецяцца ў цёмны час сутак у святле фар аўтамабіляў і з’яўляюцца адзіным сродкам, што павялічвае кантраст фігуры чалавека ў параўнанні з навакольным асяроддзем.
Вадзіцелі аўтамабіляў прыкмячаюць пешахода, абазначанага флікерамі, са значна большай адлегласці ў параўнанні з тым, што без флікераў. Пры руху з блізкім святлом фар гэтая велічыня павялічваецца з 25-40 метраў да 130-140, а пры руху з далёкім святлом адлегласць павялічваецца да 400 метраў. Такім чынам, святлоадбівальныя элементы садзейнічаюць зніжэнню рызыкі здзяйснення ДТЗ з удзелам пешаходаў. Пра неабходнасць нашэння флікераў гаворыцца і ў Правілах дарожнага руху. ДАІ звяртае ўвагу, што размяшчаць святлоадбівальныя падвескі, павязкі, бранзалеты, значкі неабходна так, каб яны былі бачнымі вадзіцелю, а не закрыты складкамі адзення, сумкамі або парасонамі.
Да пешахода, які парушыў правілы, прымяняецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання альбо штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. Такое ж пакаранне за парушэнне правілаў прадугледжана і для веласіпедыстаў, а таксама для асоб, што кіруюць гужавымі павозкамі.
Таксама варта нагадаць, што пры руху на веласіпедзе або мапедзе ў цёмны час сутак і пры недастатковай бачнасці на іх павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар), што вылучае белае святло, ззаду — ліхтар, які вылучае чырвонае святло. У выпадку, калі пешаход або веласіпедыст знаходзіцца ў стане ап’янення ці адмаўляецца ад праходжання агляду ва ўстаноўленым парадку, прадугледжаны штраф ад трох да пяці базавых велічынь.
Паважаныя пешаходы, не грэбуйце правіламі асабістай бяспекі! Пры руху ў цёмны час сутак як у населеным пункце, так і за горадам выкарыстоўвайце святлоадбівальныя элементы.
Віталь ЯЧНІК, начальнік АДАІ АУС Жабінкаўскага райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top