Дэпартамент аховы інфармуе

Дэпартамент аховы інфармуе

Служым закону, народу, Айчыне

У Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы праходзіць конкурсны адбор на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь асоб мужскога полу не старэй за 25 гадоў. Прыярытэт маюць маладыя людзі, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, а таксама маюць сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, у іх адсутнічаюць адміністрацыйныя правапарушэнні, яны знаходзяцца ў добрай фізічнай форме.

Служба ў аддзеле не толькі цікавая, але і мае свае прыярытэты. Заработная плата вышэй сярэдняй па раёне, адпачынак 30 дзён, аплата сесій падчас вучобы ва ўстановах адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь.

Жадаючых прайсці субяседаванне запрашаем у зручны для вас час з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 па адрасе: г. Жабінка, вул. 1 Мая, д. 3А, а таксама ўсе даведкі можна атрымаць у той жа час па тэлефонах: 2-14-70, +375 33 608-49-34.

Марыя ГАЦКЕВІЧ, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top