Аб малой радзіме праз развіццё інавацыйнага патэнцыялу

Аб малой радзіме праз развіццё інавацыйнага патэнцыялу

Алёна НІКАНЧУК. Фота аўтара.

У мінулы чацвер, 22 жніўня, на базе Ракітніцкай сярэдняй школы адбылася традыцыйная жнівеньская педагагічная нарада.
Першай з пачаткам навучальнага года павіншавала педагогаў раёна намеснік старшыні райвыканкама Ала АНУФРЫЮК. Яна адзначыла: такія сустрэчы — добрая нагода, каб абмеркаваць вынікі сумеснай работы і намеціць задачы на будучае.
У пачатку свайго выступлення Ала Сцяпанаўна працытавала словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якія сёлета прагучалі ў яго Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу: “Сёння вельмі мала даць толькі веды. Патрэбна вырасціць сапраўднага грамадзяніна, патрыёта, навучыць яго мысліць і выражаць сваё меркаванне. І пачынаць неабходна з ранняга ўзросту. Да заканчэння школы гэта павінен быць здаровы, усебакова развіты, падрыхтаваны да дарослага жыцця малады чалавек, здольны адказваць за сябе і за сваю будучую сям’ю”.
Выступоўца падкрэсліла: гэта самыя галоўныя задачы, якія сёння стаяць перад сістэмай адукацыі. На такі вынік накіравана, у тым ліку, і работа мясцовых органаў улады. Ала Сцяпанаўна адзначыла меры, што прымаюцца па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы школ, дзіцячых садоў, устаноў дадатковай адукацыі нашага раёна. Так, сёлета на капітальны і бягучы рамонты ўстаноў адукацыі вы-
дзелена з раённага бюджэту амаль 1 млн. 235 тыс. рублёў. Гэта самы высокі паказчык у вобласці пасля Брэста і Баранавічаў.
Сёння ў дзесяці ўстановах адукацыі праведзены бягучы рамонт асвятлення, устаноўлены поручні ў цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Праведзены рамонты даху сярэдняй школы
№ 3, асфальтабетоннага пакрыцця ў Якаўчыцкім дзіцячым садзе, пліткі ў Старасельскай сярэдняй школе. Завяршаюцца работы па капітальным рамонце харчаблока і спартыўнай залы ў першай гарадской школе, бягучым рамонце даху і дзвюх груп ясляў-сада № 3, бягучым рамонце фасада Якаўчыцкай сярэдняй школы.
Працягваецца комплекснае аснашчэнне ўстаноў адукацыі сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем. Зараз ідзе ўстаноўка кабінета хіміі ў другой гарадской школе і мульціборда ў сярэдняй школе
№ 3. На гэтыя мэты былі выдзелены сродкі з абласнога бюджэту. У бягучым годзе закуплены парты з нахіленай паверхняй для шасці ўстаноў адукацыі на суму амаль 10 тыс. рублёў. Абнаўляецца і закупляецца спартыўны інвентар і абсталяванне. На гэтыя мэты ў бягучым годзе затрачана з бюджэту больш за 9,5 тыс. рублёў.
Значныя сродкі выдзелены і на рамонт аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў трох гарадскіх і Ленінскай сярэдніх школах на суму больш за 30 тыс. рублёў.
Абнаўляецца і аўтапарк. Сёлета затрачана амаль 46 тыс. рублёў на закупку транспарту для падвозу прадуктаў харчавання з ізатэрмічным кузавам, для СШ № 2 набыты школьны аўтобус на суму каля 89 тыс. рублёў.
Ала Ануфрыюк выказала словы ўдзячнасці ўсім педагагічным калектывам і тэхнічнаму персаналу за добры ўзровень падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года. Адзначыла актыўнае ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі з прадпрыемствамі нашага раёна, а таксама бацькоўскім актывам. Іх эфектыўнае супрацоўніцтва стварае дадатковыя ўмовы для паляпшэння матэрыяльнай базы і камфотнага знаходжання дзяцей у школах і дзіцячых садах.
Намеснік старшыні райвыканкама спынілася на пытаннях, якія не губляюць сваёй актуальнасці і ў гэтым навучальным годзе. У іх ліку недахоп месцаў у дзіцячых садах і перанапоўненасць устаноў дашкольнага выхавання. У да-дзенай сітуацыі арганізуецца падвоз дзяцей у дашкольныя ўстановы сельскай мясцовасці. Аднак, ужо сёння прыкладваюцца максімальныя намаганні па прапрацоўцы пытання будаўніцтва новага дзіцячага сада ў Жабінцы. Так, выдзелена 200 тыс. рублёў на падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыі, зараз ідзе збор зыходных дадзеных для праектавання. Ёсць спадзяванні, што ў бліжэйшыя два гады ў горадзе ўсё ж такі з’явіцца новы дзіцячы сад, які будзе адпавядаць самым сучасным патрабаванням.
Выступоўца звярнула ўвагу педагогаў на якасць адукацыі і прадаўжэнне прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі. Падкрэсліла: сёння ў краіне як ніколі запатрабаваны разумныя, пісьменныя, высокаадукаваныя спецыялісты ў розных сферах. Пачынаць рыхтаваць іх патрэбна яшчэ ў школе. У гэтай сувязі педагагічныя калектывы былі нацэлены на больш адрасную работу з адоранымі, таленавітымі дзецьмі, развіццё і ўдасканаленне алімпіяднага руху, стымуляванне творчасці навучэнцаў.
Закранула Ала Сцяпанаўна пытанне павышэння заработнай платы педагагічных работнікаў, значная работа ў гэтым накірунку вядзецца на дзяржаўным узроўні. Але, што тычыцца мер, якія прадпрымаюцца на месцах, ставіцца задача нарошчваць пазабюджэтныя сродкі і накіроўваць іх на аплату працы. Павышэнне кваліфікацыйных катэгорый — таксама добры патэнцыял у рашэнні дадзенага пытання.
Намеснік старшыні райвыканкама нагадала, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бліжэйшыя гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Вакол гэтага павінна быць сканцэнтравана работа ўсіх. І сфера адукацыі не выключэнне, яна павінна быць на першых пазіцыях у справе грамадзянска-патрыятычнага выхавання нашых дзяцей, выхавання ў іх пачуцця адказнасці за родную зямлю.
Ала Сцяпанаўна звярнула ўвагу прысутных, што 7 і 17 лістапада адбудуцца важныя палітычныя падзеі гэтага года — выбары ў Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Яна звярнулася з просьбай не заставацца ў баку ад іх, бо педагогі заўсёды былі апорай дзеючай улады, прымалі ўдзел у мінулых выбарчых кампаніях, маюць багаты вопыт актыўнай грамадскай дзейнасці.
Аб выніках работы за мінулы навучальны год і перспектывах на будучы далажыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна БУРКО.
Так, у справаздачным годзе асноўныя намаганні аддзела і ўстаноў былі накіраваны на стварэнне аптымальных комплексных умоў для дынамічнага развіцця сістэмы адукацыі раёна, падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. Мэтанакіравана вырашаліся пытанні па выкананні сацыяльных стандартаў, стварэнні спрыяльных і бяспечных умоў навучання і выхавання. Работа па павышэнні якасці адукацыі забяспечвалася на ўсіх яго ўзроўнях і ступенях.

Дашкольнае выхаванне

Сістэма дашкольнай адукацыі раёна складаецца з 12 устаноў, з якіх восем — яслі-сады і чатыры — дзіцячыя сады, пяць знаходзяцца ў горадзе і сем — у сельскай мясцовасці.
Звыш устаноўленых нарматываў дашкольныя ўстановы горада наведвалі 209 дзяцей, перанапаўненне складае 24 %. Пагэтаму неабходна будаўніцтва ў Жабінцы дзіцячага сада. На сёлетні год запланавана распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі і ў 2020-2021 гадах — будаўніцтва ў райцэнтры ўстановы дашкольнай адукацыі на 240 месцаў.
Для аказання ранняй комплекснай дапамогі працягваецца адкрыццё інтэграванага навучання і выхавання. Так, з 1 верасня такія групы пачнуць працаваць у яслях-садзе № 1 і аграгарадка Ленінскі для дзяцей ва ўзросце ад трох гадоў.
На працягу шэрагу гадоў на
100 % выконваецца паказчык ахопу дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Укараняюцца новыя формы арганізацыі дашкольнай адукацыі. Да прыкладу, функцыянуюць групы кароткачасовага знаходжання, тэматычнай накіраванасці, адчыняюцца “Мацярынскія школы”.
Адкрыты групы “Дзіцячы фітнес”, “Творчая майстэрня”, 18 платных груп па прадастаўленні адукацыйных паслуг звыш базавага кампанента для 199 выхаванцаў, сем груп працуюць на бясплатнай аснове.

Агульная сярэдняя адукацыя

Асноўны акцэнт справаздачнага года зроблены на павышэнне якасці адукацыйнага працэсу.
Профільнае навучанне. Арганізавана ў раёне ў 10 і 11 класах на базе гарадскіх, Крыўлянскай і Ракітніцкай сярэдніх школ, ліцэя, навучанне на павышаным узроўні для 47 навучэнцаў 5-8 класаў.
Упершыню ў мінулым навучальным годзе быў адчынены профільны клас аграрнай накіраванасці ў Крыўлянскай адзінаццацігодцы, дзе на павышаным узроўні вывучаліся біялогія і хімія.
Аналіз паступлення выпускнікоў раёна паказвае: штогод яны выбіраюць педагагічныя ВНУ — ад 11 % летась да 20 % сёлета. Таму дэталёва будзе распрацоўвацца пытанне адкрыцця педагагічнага класа.
Алімпіядны рух. Падрыхтоўкай навучэнцаў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, цэнтралізаванага тэсціравання
займаюцца школьныя рэсурсныя цэнтры і групы. Чатыры гады запар вучні раёна ўваходзяць у склад абласной каманды на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Аднак, у 2018 го-дзе адзіным прызёрам абласной алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” стала вучаніца трэцяй гарадской школы Дар’я Балакер (настаўнік Сяргей Карпук). На жаль, вынікі заключнага этапу адсутнічаюць.
Цэнтралізаванае тэсціраванне. Выклікаюць трывогу вынікі ЦТ 2018 года: па ўсіх вучэбных прадметах, за выключэннем нямецкай мовы і грамадазнаўства, — ніжэй за абласныя.
Дэталёвы аналіз ЦТ 2019 года паказвае: праведзеная работа дазволіла раёну падняцца сярод раёнаў вобласці з 20-га месца летась на 16-е сёлета. У рэйтынгу ўстаноў адукацыі рэспублікі, якія паказалі самыя нізкія вынікі ЦТ, устаноў адукацыі нашага раёна няма. Назіраецца станоўчая дынаміка, але не патрэбна расслабляцца. У гэтым накірунку павінна быць сканцэнтравана работа і ўстаноў, і раённага вучэбна-метадычнага кабінета, і аддзела па адукацыі.
Работа з маладымі педагогамі. Неад’емнай часткай работы вучэбна-метадычнага кабінета з’яўляецца дзейнасць Школы маладога педагога, якая накіравана на адаптацыю маладых настаўнікаў да прафесіі, аказанне ім дапамогі ў авалоданні асновамі прафмайстэрства.
У справаздачным годзе атрыма-лася разнастаіць мерапрыемствы дадзенага фарміравання. Так, у сакавіку прайшоў “Тыдзень маладога спецыяліста”, у рамках якога метадысты і спецыялісты аддзела па адукацыі наведалі вучэбныя заняткі маладых калег. Таксама настаўнікі-пачаткоўцы прынялі ўдзел у IV Брэсцкім маладзёжным форуме педагагічных ідэй і рашэнняў “Педагагічны ФЭСТ”. Удзел у такім мерапрыемстве плануецца зрабіць традыцыйным.
З мэтай стымулявання прафесійнага росту маладых педагогаў і садзейнічання іх замацаванню ва ўстановах адукацыі Жабінкаўшчыны праведзены раённы этап конкурсу “Малады настаўнік Брэстчыны”, пераможцам якога і прызёрам абласнога прызнана настаўнік гісторыі трэцяй гарадской школы Анастасія Ляўковіч.
Інавацыйная дзейнасць. З’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў у адукацыі нашага раёна. Але толькі дзве ўстановы — першая і другая гарадскія школы — працуюць у інавацыйным рэжыме. Так, у СШ № 1 пяты год працягваюць ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці па ўкараненні мадэлі Рэспубліканскага інавацыйнага цэнтра як кампанента адзінай адукацыйнай прасторы. З верасня 2017-га ў другой школе рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання інфармацыйнай культуры навучэнцаў сродкамі інтэрактыўных метадаў навучання прадметам “Біялогія”, “Фізіка”, “Хімія”.
З 2017 года сталі дзейснай формай работы міжрэгіянальныя семінары. Летась адзін з такіх, які адбыўся на базе нашага раёна, меў назву “Сістэма работы з кіраўнічымі кадрамі Жабінкаўскага і Драгічынскага раёнаў як важны рэсурс забеспячэння якасці адукацыі”.
Прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў. Для павышэння ролі працоўнага выхавання і пра-фесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў 10-11 класаў у справаздачным годзе ўведзены вучэбны прадмет “Працоўнае навучанне”. У раёне арганізаваны адукацыйны працэс па працоўным навучанні па праграме прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для навучэнцаў 10 класаў на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па I мадэлі для 71 навучэнца (42 юнакоў і 29 дзяўчат). Вызначаны пералік прафесій: швачка, фатограф, агароднік, аператар электронна-вылічальных машын.
Летась з 1 лістапада ўведзены майстры вытворчага навучання ў сярэднюю школу № 1, чатыры педагагічныя работнікі прайшлі перападрыхтоўку ў МДПТК лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва, дзе атрымалі прафесію фатографа.
Спецыяльная адукацыя. Асноўным звяном спецыяльнай адукацыі ў раёне з’яўляецца цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Па выніках работы за мінулы год установа прызнана лепшай у сістэме адукацыі Жабінкаўшчыны і занесена на Дошку гонару.
У васьмі ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адчынены класы інтэграванага навучання і выхавання, рэалізуюцца вучэбныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй, у шасці дашкольных установах рэалізуюцца праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай (фукцыянуюць тры спецгрупы, шэсць груп інтэграванага навучання і выхавання).
Напаўняльнасць інтэграваных класаў у першай і другой гарадскіх школах і груп інтэграванага навучання і выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі (яслі-сады № 1 і № 2) не адпавядала патрабаванням Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
У справаздачным годзе на ўліку ў раённым банку дадзеных аб дзецях з АПФР знаходзіліся 472 дзіцяці. Ахоп спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай склаў 100 %.
Аднак застаецца актуальным пытанне безбар’ернага ася-роддзя, стварэння ўмоў для бесперашкоднага доступу ў любую ўстанову адукацыі і навучання ў ёй людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Не вырашана пытанне з набыццём спецыяльна абсталяванага транспартнага сродку для дзяцей з цяжкімі шматлікімі парушэннямі, якія навучаюцца і выхоўваюцца ў ЦКРНіР. У сувязі з адсутнасцю фінансавання гэтая праблема кожны раз пераходзіць на новы навучальны год.
Выхаваўчая работа. Ёй, як і раней, надавалася ў спра-ваздачным годзе асаблівая ўвага, як важнаму складніку адукацыйнага працэсу.
Мерапрыемсты Года малой радзімы адкрылі перад педагогамі дадатковыя выхаваўчыя маг-чымасці. З мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці навучэнцы ўстаноў адукацыі Жабінкаўшчыны прынялі ўдзел у многіх рэспубліканскіх акцыях і конкурсах. У іх ліку акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Вялікай Перамозе — 75!”. Сёлета ў маі звыш 230 навучэнцаў школ раёна прыняты ў шэрагі ГА “БРПА” і “БРСМ”.
Са станоўчага боку адзначаецца развіццё самакіравання і мала-дзёжных ініцыятыў у гарадскім ліцэі. Так, у мінулым навучальным годзе ва ўстанове быў завершаны гісторыка-краязнаўчы праект “Юныя сведкі вайны: гісторыя ад першай асобы” пры ўзаемадзеянні з раённым гісторыка-краязнаўчым музеем і распрацаваны новы праект “Адукацыя Жабінкаўшчыны ў асобах”.
У снежні 2018 года навучэнцы ліцэя прынялі ўдзел у міжрэгіянальным і абласным этапах рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” з сацыякультурным праектам “Мой цудоўны горад”.
Мінулы навучальны год прынёс добрыя вынікі педагогам і навучэнцам раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Па выніках удзелу у выставах, аглядах, конкурсах, фестывалях яны заваявалі 11 дыпломаў рэспубліканскага ўзроўню (у тым ліку адзін Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь), 12 дыпломаў і два пахвальныя водгукі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, 22 дыпломы і Пісьмо падзякі Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.
Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа. На працягу года ў раёне праведзена больш за 200 унутрышкольных спаборніцтваў па футболе, валейболе, баскетболе, лёгкай атлетыцы, кросе, міні-футболе, зімніх відах спорту ў рамках лакальных спартакіяд.
Чатыры гады запар каманда нашага раёна з’яўляецца прызёрам абласных спаборніцтваў па лыжных гонках (трэцяе месца), у бягучым годзе яшчэ і прызёрам абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На заключны этап спаборніцтваў былі дэле-гіраваны чатыры навучэнцы Ракітніцкай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Віктара Цікумса.
Каманда раёна прыняла ўдзел у двух абласных мерапрыемствах па спартыўным арыентаванні ў першынстве Брэсцкай вобласці ў закрытых памяшканнях і стала пераможцай.
13-14 ліпеня сёлета тры каманды розных узроставых груп сярэдняй школы № 1 прынялі ўдзел у фінальных спаборніцтвах па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У старэйшай групе наша каманда заняла чацвёртае месца, а вось сярэдняя група пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Аляксандра Дарафейчука заняла другое месца, тым самым годна адстаяла гонар свайго раёна.
Галіна Сцяпанаўна агучыла сродкі, якія выдзяляліся для ўстаноў адукацыі Жабінкаўшчыны з раённага бюджэту на набыццё спартыўнага інвентару і абста-лявання, пачынаючы з 2016 года, на правядзенне капітальнага і бягучага рамонтаў устаноў сёлета. Яна павіншавала калег з новым навучальным годам, пажадала здароўя і аптымізму, новых перамог і творчых здзяйсненняў!
Вітала ў той дзень удзельнікаў нарады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна СТАЦІЎКА. У сваім выступленні Жанна Уладзіміраўна закранула пытанні заработнай платы настаўнікаў, якая з 2020 года будзе налічвацца па-новаму; распрацоўкі законапраекта, што тычацца рэалізацыі правоў інвалідаў на інклюзіўную адукацыю; прадаўжэння пра-грамы “Сямейны капітал” яшчэ на пяць гадоў; будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў; зменаў у Працоўным кодэксе для мам, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку і іншыя пытанні.
З вынікамі рэалізацыі інавацыйнага праекта “Ука-раненне мадэлі вусна-гістарычных даследаванняў роднага краю як сродку развіцця сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў”, які ажыццяўляўся ў Ракітніцкай сярэдняй школе з 2015 па 2018 год, пазнаёмілі прысутных дырэктар установы Жанна Прыхожка, яе намеснік па выхаваўчай рабоце Іна Самасюк і настаўнік геаграфіі Сяргей Алехнік. Для ганаровых гасцей нарады Сяргей Пятровіч правёў цікавую экскурсію па школьным музеі, кіраўніком якога ён з’яўляецца на працягу многіх гадоў.
Удзельнікі традыцыйнай жнівеньскай сустрэчы творча і арыгінальна прадставілі свае ўстановы адукацыі: можна было пазнаёміцца не толькі з вынікамі работы мінулага навучальнага года, яго поспехамі і дасягненнямі, метадычнымі напрацоўкамі, але й зрабіць здымак у крэатыўнай фотазоне, палюбавацца выставай кветак і паспрабаваць усялякую смакату.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам. Прыгожыя музычныя падарункі прысутныя атрымалі ад вучаніц другой і трэцяй гарадскіх школ Надзеі Чэчалевай і Златы Лукашэвіч, а таксама ансамбля палескай народнай песні “Вярбічанька” Ракітніцкага СДК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top