Барацьба з карупцыяй — важная задача

Барацьба з карупцыяй — важная задача

Барацьба з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай, таму што гэта адна з грамадска-палітычных праблем, якая зніжае тэмпы эканамічнага росту.
У першым паўгоддзі 2019-га пракуратура раёна праверыла выкананне закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” і антыкарупцыйнага заканадаўства. Падчас праверак унесены тры прадстаўленні (у ААТ “Арэпічы”, Жабінкаўскі райвыканкам і ва ўпраўленне капітальнага будаўніцтва нашага раёна), тры службовыя асобы з ААТ “Жабінкаўскі”, “Ракітніца” і Жабінкаўскай ПМК-10 прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, восем службовых асоб — да дысцыплінарнай (ААТ “Жабінкаўскі”, “Ракітніца”, “Арэпічы”, раённая ветэрынарная станцыя, УКБ Жабінкаўскага раёна). Пракурор раёна аб’явіў тры афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці паўторнага здзяйснення правапарушэння — Жабінкаўскай ЖКГ, цэнтральнай раённай бальніцы і цукроваму заводу.
Праверка выявіла парушэнні ў рабоце кадравай службы ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” па забеспячэнні захавання патрабаванняў артыкула 16 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй”.
Дапушчаны парушэнні ў рабоце камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў ААТ “Арэпічы”. Пытанні на яе пасяджэннях разглядаюцца фармальна, рашэнні прымаюцца неканкрэтныя. Рэкамендуемыя мерапрыемствы не даводзяцца да ведама кіраўніка арганізацыі, у сувязі з чым застаюцца нявыкананымі.
Выяўлены парушэнні патра-баванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)” у ААТ “Арэпічы”, УКБ Жабінкаўскага раёна і Жабінкаўскай ЦРБ. Выяўлена: складанне гадавога плана ў “Арэпічах” было фармальным, што стала адной з умоў здзяйснення парушэння пры ажыццяўленні дзяржаўнай закупкі.
Неналежнае выкананне службовых абавязкаў і няўважлівасць пры фарміраванні дакументаў з боку спецыяліста па закупках Жабінкаўскай ЦРБ прывяло да абгрунтаванай скаргі ўдзельніка закупкі ТАА “Белаўтаномія” і адмены працэдуры закупкі.
У ААТ “Арэпічы” і Жабінкаўская раённая ветэрынарная станцыя не складалі даведкі аб працэдурах дзяржаўнай закупкі і не змяшчалі ў справу па закупках.
Праверкі, праведзеныя пракуратурай раёна, выявілі і парушэнні заканадаўства аб закупках тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў. Былі парушаны тэрміны складання і размяшчэння ў адкрытым доступе ў інфармацыйнай сістэме “Тэндары” звестак пра колькасць і агульны кошт дагавораў на закупкі тавараў (работ, паслуг) да 1 лютага ў ААТ “Жабінкаўскі”, “Ракітніца”, “Арэпічы” і Жабінкаўскай ПМК-10.
На цукровым заводзе мелі месца парушэнні Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2012 № 229 “Аб удасканаленні адносін у галіне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў”. Пры правядзенні такога віду працэдуры закупак, як канкурэнтны ліст, запрашэнне ў адкрытым доступе ў інфармацыйнай сістэме “Тэндары” на Жабінкаўскім цукровым заводзе не размяшчалася, што парушыла вышэйназваныя патрабаванні.
Такім чынам, выяўленыя пракуратурай раёна ў першым паўгоддзі парушэнні заканадаўства, якое рэгулюе дзяржаўныя закупкі тавараў (работ, паслуг), сведчаць аб папушчальніцтве ў арганізацыі работы па закупках.
Аналіз прычын і ўмоў, якія спрыялі здзяйсненню правапарушэнняў карупцыйнай накіраванасці, сведчыць пра неабходнасць арганізацыі работы па папярэджанні карупцыі з улікам усіх фактараў і рызык, што ствараюць для яе ўмовы па фарміраванні ў насельніцтва нецярпімых адносінаў да любых карупцыйных праяў.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top